Меню

Партнёрская група ўстойлівага развіцця

Партнёрская група ўстойлівага развіцця мае статус групы адкрытага складу і ўключае прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, бізнесу, міжнародных арганізацый, якія займаюцца пытаннямі садзейнічання ў дасягненні Мэтаў ўстойлівага развіцця. Першая сустрэча партнёрскай групы адбылася 25 студзеня 2018 года з удзелам Марыяны Шчоткінай, Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэтаў ўстойлівага развіцця.

Фармат працы партнёрскай групы ўстойлівага развіцця

Партнёрская група ўстойлівага развіцця функцыянуе ў рамках структуры кіравання працэсам дасягнення Мэтаў ўстойлівага развіцця (далей МУР) у Рэспубліцы Беларусь і мае статус групы адкрытага складу. Яна фармуецца з прадстаўнікоў камерцыйных і некамерцыйных арганізацый грамадзянскай супольнасці, уключаючы грамадскія арганізацыі, зарэгістраваныя ва ўстаноўленым парадку ў Рэспубліцы Беларусь, міжнародных арганізацый, якія падзяляюць прынцыпы і палажэнні Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года і актыўна ўдзельнічаюць у рэалізацыі і папулярызацыі МУР у Рэспубліцы Беларусь.

Для ўступлення ў партнёрскую групу ўстойлівага развіцця неабходна запоўніць анкету, размешчаную на сайце www.sdgs.bу ў раздзеле «Партнёрская група ўстойлівага развіцця» (Асноўныя звесткі / Архітэктура кіравання / Партнёрская група ўстойлівага развіцця). Каардынатары партнёрскай групы разглядаюць анкеты і мадэруюць працэс уступлення ў групу.

Пералік арганізацый, якія запоўнілі анкету і якія прайшлі мадэрацыю, размяшчаецца на сайце www.sdgs.bу ў раздзеле «Партнёрская група ўстойлівага развіцця». Названыя арганізацыі з'яўляюцца ўдзельнікамі партнёрскай групы ўстойлівага развіцця і прымаюць удзел у яе працы.

Асноўныя задачы партнёрскай групы ўстойлівага развіцця:

  • выраз інтарэсаў зацікаўленай грамадскасці, камерцыйных арганізацый і арганізацый грамадзянскай супольнасці шляхам збору, разгляду і аналізу прапаноў па пытаннях, што тычацца дасягнення МУР на нацыянальным, рэгіянальным і мясцовым узроўнях;
  • узаемадзеянне з Нацыянальным каардынатарам па дасягненню МУР (далей Нацыянальны каардынатар), Саветам па ўстойліваму развіццю (далей Савет), працоўнай групай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па дасягненню МУР (далей Парламенцкая група) і рэгіянальнымі групамі па ўстойліваму развіццю ў нацыянальных інтарэсах развіцця, накіраванае на дасягненне МУР ў Беларусі;
  • папулярызацыя МУР і распаўсюджванне станоўчага вопыту рэалізацыі МУР.

Для каардынацыі працы партнёрскай групы ўстойлівага развіцця вызначаны каардынатары па эканамічных, сацыяльных і экалагічных пытаннях, а таксама па ўзаемадзеянні з бізнесам, якія абагульняюць меркаванне зацікаўленых членаў партнёрскай групы ўстойлівага развіцця і прадстаўляюць інтарэсы партнёрскай групы ўстойлівага развіцця на пасяджэннях Рады па ўстойлівым развіцці.

Прозвішча, імя, імя па бацьку

Пасада

Кантактная інфармацыя

Каардынатар партнерскай групы па эканамічных пытаннях

  Чубрык Аляксандр Сяргеевіч   

Дырэктар Даследчага цэнтра ІПМ

+375 (17) 207-47-25;
chubrik@research.by

Каардынатар партнерскай групы па экалагічных пытаннях

  Лабанаў Яўген Аляксандравіч

Дырэктар Цэнтра

экалагічных рашэнняў

+375 (17) 334-53-23;
lobanow@ecoidea.by

 

Каардынатар партнерскай групы па сацыяльных пытаннях

  Альхоўка Ірына Аляксандраўна

Старшыня праўлення міжнароднага грамадскага аб’яднання «Гендэрныя перспектывы»

 +375 (17) 211-02-51;
info@genderperspectives.by

 

  

Каардынатар партнерскай групы па ўзаемадзеянню з бізнэсам

  Скрабоўскі Аляксандр Іванавіч

Дырэктар фонду «Добра», 

кіраўнік офіса сеткі Глабальнага дагавора ААН у Беларусі

+375 (29) 500-88-00 (фонд);
globalcompactbelarus@gmail.com

Каардынатары партнерскай групы па адукацыі

  Мураўеў Анатоль УладзіміравічДырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія №19 г. Мінска», выканаўчы дырэктар Асацыяцыі «Адукацыя для ўстойлівага развіцця»

+375 (17) 207-27-61;

murauevav@gmail.com 

  Савелава Сафія Барысаўна Каардынацыйны цэнтр «Адукацыя дзеля устойлівага развіцця» Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта

+375 (17) 327-63-72;

cc_esd@bspu.by 

Каардынатар партнерскай групы па пытаннях развіцця рэгіёнаў

  Карпіевіч Зміцер Віктаравіч

 

Старшыня савета Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы, тэматычны каардынатар напрамку «Устойлівае рэгіянальнае развіцце» Праграмы падтрымкі Беларусі Федэральнага ўраду Германіі. 

+375 (17) 297-61-36;

karpievich@ibb.by 

karpievich@gmail.com 

медыя

Архіў
Передача бесконтактных термометров Национальным координатором и представителями ООН в учреждения здравоохранения Минской области
Встреча, посвящённая долгосрочным приоритетам устойчивого развития в Беларуси
Round table “A new paradigm of sustainable demographic development”
Круглы стол «Новая парадыгма ўстойлівага дэмаграфічнага развіцця»
Форум «Актуальныя напрамкі гендэрнай палітыкі ў кантэксце Мэтаў ўстойлівага развіцця»
Форум «Інавацыі падлеткаў і моладзі для дасягнення Мэтаў ўстойлівага развіцця»
Forum “Relevant directions of gender policy in the context of the Sustainable Development Goals”
Forum “Innovations of teenagers and youth to achieve the Sustainable Development Goals”
Расширенное заседание группы по координации СМИ по продвижению Целей устойчивого развития в Беларуси
Расширенное заседание региональной группы устойчивого развития «Локализация Целей устойчивого развития в Гомельской области»
Международный семинар по внедрению Интегрированной основы геопространственной информации
Общая встреча партнёрской группы устойчивого развития
Круглый стол «Новая парадигма устойчивого демографического развития: ключевые элементы»
Выездное заседание Гомельской региональной группы по устойчивому развитию
Форум «Инновации подростков и молодежи для достижения Целей устойчивого развития»
Форум «Актуальные направления гендерной политики в контексте Целей устойчивого развития»
Национальный форум устойчивого развития
Региональный форум национальных координаторов по ЦУР
Подписание Меморандума о взаимопонимании между ПРООН и Фондом
Конференция «Стратегии и партнерство для достижения Целей устойчивого развития», 7 июня, 2018 г
Политический форум высокого уровня по устойчивому развитию 2017, Нью-Йорк
Саммит Организации Объединенных Наций по устойчивому развитию 25 сентября 2015 года, Нью-Йорк
Завтрак с Национальным координатором по достижению Целей устойчивого развития, Первая встреча партнёрской группы устойчивого развития при Совете по устойчивому развитию, 25 января 2018 г, Минск
Пресс-конференция заместителя Председателя Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь, Национального координатора по достижению Целей устойчивого развития (ЦУР). Щёткиной Марианны Акиндиновны, 2 августа 2017 гю, Национальный пресс-центр,
Парламентские слушания «Партнерство ветвей власти как необходимое условие успешного достижения Целей устойчивого развития (ЦУР)», 19 декабря 2017 г., Совет Республики Национального собрания Республики Беларусь, Минск
Цели устойчивого развития – имплементация на национальном и региональном уровнях, Семинар – совещание, 15 НОЯБРЯ 2017 г., Минск
Женское предпринимательство как фактор устойчивого развития, международная конференция, 10 октября 2017, Минск

карта сайта