Меню

Пытанне-адказ

Што такое Мэты ўстойлівага развіцця?
Мэты ўстойлівага развіцця – гэта комплекс з 17 мэтаў і 169 задач, якія стаяць перад міжнароднай супольнасцю і заклікаюць дапамагчы ў бліжэйшыя 15 гадоў ліквідавать галечу і няроўнасць, дамагчыся сацыяльнай інтэграцыі, спыніць глабальнае змяненне клімату і стварыць свет, у якім нашым нашчадкам хопіць рэсурсаў для таго, каб весці годнае жыццё. Мэты ўяўляюць сабой меры, арыентаваныя на забяспячэнне раўнамернага прагрэсу ў трох асноўных аспектах устойлівага развіцця: эканамічнага росту, сацыяльнай інтэграцыі і аховы навакольнага асяроддзя. Яны носяць глабальны і ўніверсальны характар, аднак дапускаюць магчымасць дыферэнцыраванага ўвасаблення ў залежнасці ад лакальнага кантэксту. 25 верасня 2015 года 193 дзяржавы-члена Арганізацыі Аб’яднаных Нацый прынялі на сябе абавязкі па дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця. Рашэнне зафіксавана ў дакуменце пад назвай “Пераўтварэнне нашага свету: парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года”. Таксама вядомы як “Парадак 2030”, ён стаў вынікам трох гадоў працы міжнародных экспертаў, дэлегацый краін-удзельніц ААН, грамадскіх аб’яднанняў і простых грамадзян. У аснове парадка ляжаць вынікі дасягнення Мэтаў развіцця тысячагоддзя, якія былі сфармуляваны ў Дэкларацыі тысячагоддзя ў 2000 годзе і на працягу апошніх 15 гадоў вызначалі характар дзейнасці ў галіне развіцця.
Што разумееца пад устойлівым развіццём?
Устойлівае развіццё – гэта комплекс сацыяльнага і эканамічнага развіцця, пры якім патрэбнасці цяперашніх пакаленняў павінны ажыццяўляцца без шкоды для навакольнага асяроддзя і магчымасцей будучых пакаленняў задавальняць свае ўласныя патрэбнасці. Неабходнасць перагляду ўяўленняў аб бязмежнасці эканамічнага росту і рэсурсаў, упершыню была агучана ў кнізе “Межы росту”, напісанай на базе даных матэматычнай мадэлі World3, разпрацаванай вучонымі з Масачусецкага тэхналагічнага ўніверсітэта ў 1972 годзе. На аснове даных аб індустрыялізацыі, забружванні асяроддзя, даных пра ежу, насельніцтва і выкарыстанне рэсурсаў, сабраных да 1970 года, каманда вучоных спрагназавала 12 сцэнарыяў развіцця для планеты. Згодна з “звычайным” сцэнарыем, пры якім спосабы вядзення эканамічнай дзейнасці не зменяцца, рэсурсы Зямлі скончацца да 2070 года. Даследванні, якія адсочваюць змены на працягу апошніх 40 гадоў, пацвярджаюць https://www.theguardian.com/commentisfree/2014/sep/02/limits-to-growth-was-right-new-research-shows-were-nearing-collapse многія прагнозы. У афіцыйных дакументах паняцце упершыню з’явілася ў 1987 годзе ў дакладзе Камісіі ААН па навакольным асяроддзі і развіццю “Наша агульная будучыня”. Менавіта ў гэтым дакладзе змяшчаецца ключавая ідэя ўстойлівага развіцця – разгляданне яго як балансу паміж пакаленнямі. Прынцыпы, якіх трэба прытрымлівацца, каб захаваць навакольнае асяроддзе, не знізіўшы пры гэтым узровень жыцця, сусветная супольнасць вызначыла ў 1992 годзе на Міжнароднай канферэнцыі ААН па навакольным асяроддзі і развіццю ў Рыа-дэ-Жанейра. Гэтыя прынцыпы ляглі ў аснову спачатку Мэт развіцця тысячагоддзя, а пасля – у аснову “Парадка 2030”.
Чым Мэты ўстойлівага развіцця (МУР) адрозніваюцца ад Мэт развіцця тысячагоддзя (МРТ)?
8 Мэт развіцця тысячагоддзя, сфармуляваныя ў “Дэкларацыі тысячагоддзя”, былі накіраваныя на пімплементацыю мер выключна ў краінах, якія яшчэ толькі развіваюцца, найбольш схільных да уплыву галечы, адсутнасці медыцынскай дапамогі і аднолькавага доступу да адукацыі. Мэты ўстойлівага развіцця актуальныя і прыдатныя для ўсіх краін свету. Фокус Мэтащ развіцця тысячагоддзя быў засяроджаны на пераадоленні галечы, мацярынскай і дзіцячай смяротнасці, аднолькавы доступ да адукацыі, медыцыны і кіравання. Мэты ўстойлівага развіцця ахопліваюць больш шырокае кола пытанняў, прадугледжваючы ліквідацыю няроўнасці, забеспячэнне эканамічнага росту, стварэнне годных працоўных месцаў, вырашэнне праблем гарадоў і населеных пунктаў, індустрыялізацыю, развіццё энергетыкі, барацьбу са змяненнем клімату, пераход да ўстойлівага расходвання і вытворчасці, забеспячэнне міру і бяспекі. Спіс Мэтаў развіцця тысячагоддзя быў сфарміраваны групай экспертаў агенцтваў сістэмы ААН. Мэты ўстойлівага развіцця на працягу трох гадоў распрацоўвала група адкрытага складу, у якую ўвайшлі не толькі прадстаўнікі міжнародных арганізацый, але і прадстаўнікі прыватнага сектара, мэры гарадоў і нават звычайныя грамадзяне па ўсім свеце. Паспяховае дасягненне Мэтаў развіцця тысячагоддзя дазволіла знізіць узровень галечы ў тры разы, у два разы – дзіцячую смяротнасць і працэнт дзяцей, якія не ходзяць у школу. Удалося прадухіліць 15,6 мільёнаў смерцяў ад адзёру, 6,2 мільёна смерцяў ад малярыі, 37 мільёнаў смерцяў – ад сухот. У працэсе дасягнення МРТ атрымалася прыцягнуць на 66% большы аб'ём фінансавання партнёрства ў мэтах развіцця і распрацаваць сістэмы індыкатараў, якія дазваляюць вымяраць прагрэс краін у дасягненні мэтаў. Поспех Мэтаў развіцця тысячагоддзя і напрацоўкі, атрыманыя ў працэсе іх рэалізацыі, сталі імпульсам для з'яўлення Мэтаў ўстойлівага развіцця: спектру больш шырокіх і амбіцыйных задач, якія дазволяць чалавецтву развівацца без шкоды навакольнаму асяроддзю і будучым пакаленням.
Якім чынам звычайныя людзі прымалі ўдзел у фарміраванні МУР?
У 2013 годзе Арганізацыя Аб'яднаных Нацый правяла глабальнае даследаванне «Мой свет» http://un.by/novosti-oon/v-belarusi/372-ru-11j, якое сабрала ва ўсім свеце больш за 7 мільёнаў галасоў. Апытанне праводзілася як онлайн, так і традыцыйнымі метадамі. Удзельнікам прапаноўвалася выбраць 6 з 16 праблем, вырашэнне якіх дазволіць ім значна палепшыць сваё жыццё. Каля 75 працэнтаў удзельнікаў былі маладзейшыя за 30 гадоў.
Чаму мэтаў і задач стала так шмат? Ці рэалістычна дасягненне такой колькасці розных паказчыкаў?
Мэты ўстойлівага развіцця — гэта агульныя і глабальныя задачы, якія стаяць перад чалавецтвам. Іх немагчыма звесці да адной простай формулы або задачы, рашэнне якой ўсё выправіць. Акрамя таго, МУР прадугледжвае лакалізацыю. Гэта значыць, што на нацыянальным узроўне з улікам фактычнай сітуацыі ў рэгіёне Мэты будуць адаптаваны і забяспечаны канкрэтнымі індыкатарамі для адсочвання прагрэсу.
Падобна на тое, што МУР — гэта глабальны праект, за які адказваюць дзяржавы. Як гэта тычыцца асабіста мяне?
Кожны дзень мы выбіраем прадукты і тавары, заказваем паслугі, працуем і ўдзельнічаем у сацыяльным і эканамічным жыцці грамадства. Як спажыўцы мы вызначаем, якія бізнесы будуць квітнець, а якія спыняць працу: выбар на карысць адказных вытворчасцяў дае астатнім бізнесам сігнал аб тым, што адказнасць перад людзьмі і планетай — гэта іх абавязак. Як выбаршчыкі мы можам падтрымаць кандыдатаў, якія накіраваны на пераадоленне няроўнасці і развіццё партнёрства. Нарэшце, як жыхары планеты Зямля мы можам перагледзець свае бытавыя звычкі, каб знізіць колькасць смецця вакол нашых гарадоў і ў акіянах, умеркавана спажываць водныя рэсурсы і электрычнасць. Галоўны ўнёсак кожнага жыхара планеты — свядомасць. Абіраючы адказных вытворцаў, экалагічныя віды энергіі і паліва, ведучы экалагічна-дружалюбны лад жыцця, кожны чалавек робіць свой уклад у дасягненне Мэтаў ўстойлівага развіцця.
Як ідуць справы з дасягненнем МУР у Беларусі?
Беларусь у ліку 193 краін-членаў ААН ўзяла на сябе абавязкі па дасягненні Мэтаў. Праз тры гады, згодна з індэксам прагрэсу па дасягненні МУР 2018 (SDGs Index 2018) Беларусь займае 23 месца па ўзроўню дасягнення Мэтаў. Амаль цалкам выкараніўшы галечу, краіна практычна дасягнула Мэты №1. Беларусь таксама дэманструе станоўчую дынаміку ў пытаннях забеспячэння доступу да медыцыны (Мэта №3) і адукацыі (Мэта №4), чыстай пітнай вады і забяспечвае санітарныя ўмовы (Мэта №6), спрыяе зніжэнню няроўнасці (Мэта №10), а таксама захаванню навакольнага асяроддзя і біяразнастайнасці (Мэта №15). Больш падрабязна пра дасягненне МУР ў Беларусі чытайце ў раздзеле Мэты ўстойлівага развіцця http://sdgs.by/targets/ на нашым сайце. Статыстычныя дадзеныя па дасягненні кожнага з паказчыкаў даступны на Нацыянальнай платформе справаздачнасці па МУР http://195.50.6.73/sites/belstatfront/home.html, якая была прадстаўлена грамадскасці на Нацыянальным форуме ўстойлівага развіцця і адкрыта для ўсіх зацікаўленых.
Што я магу зрабіць сёння, каб дапамагчы?
Пачаць можна з простых бытавых звычак: пачніце эканоміць святло і ваду, раздрукоўвайце як мага менш дакументаў і файлаў, каб выратаваць лес, які ідзе на вытворчасць паперы. Даведайцеся, наколькі адказныя перад прыродай і грамадствам, кампаніі, чыімі прадуктамі вы карыстаецеся. Паспрабуйце падтрымліваць толькі тых, хто вядзе бізнес адказна. Распавядайце пра МУР і карысныя лакальныя ініцыятывы на сваіх старонках у сацыяльных сетках. Прачытайце нашае кіраўніцтва па выратаванні свету для гультаёў http://sdgs.by/news_events/news/lazyguide.html і абярыце прыдатныя для сябе спосабы паўдзельнічаць у дасягненні глабальных мэтаў.
Як бізнес можа ўдзельнічаць у дасягненні Мэтаў ўстойлівага развіцця?
Бізнес іграе істотную ролю ва ўсіх трох аспектах, якія ахопліваюць Мэты ўстойлівага развіцця. Ствараючы працоўныя месцы, кампаніі забяспечваюць эканамічны рост і права на годную працу, могуць аказваць уплыў на пераадоленне няроўнасці і гендэрны баланс у грамадстве. Выбудоўваючы цыкл жыцця свайго прадукту, бізнесы могуць заахвочваць адказных пастаўшчыкоў, якія зніжаюць нагрузку на навакольнае асяроддзе ў працэсе вытворчасці. Каб вызначыць, як менавіта ваш бізнес можа спрыяць дасягненню МУР, пачніце з разгляду ўсяго ланцужка стварэння дабаўленага кошту. Прасачыце, з якой сыравіны ад якіх пастаўшчыкоў вы вырабляеце прадукт, як арганізавана лагістыка, праца арганізацыі з чалавечымі і матэрыяльнымі рэсурсамі. Ацаніце экалагічную дружалюбнасць вашага прадукту: ці перапрацоўваецца ён, ці бяспечны для навакольнага асяроддзя. На кожнай стадыі вытворчасці можна знайсці прастору для ўвасаблення МУР. Зыходзячы з выяўленых магчымасцяў для прымянення прынцыпаў ўстойлівага развіцця, трэба вызначыць прыярытэтныя напрамкі работы, задаць па іх паказчыкі эфектыўнасці і прыступіць да іх укаранення. Пакрокавае кіраўніцтва па дасягненні МУР ў бізнесе выкладзена ў «Компасе МУР», распрацаваным Глабальнай ініцыятывай па справаздачнасці (GRI), удзельнікамі сістэмы Глабальны дагавор ААН (UN Global Compact) і Сусветнай рады прадпрымальнікаў па ўстойліваму развіццю (WBCSD). Спампаваць кіраўніцтва (неафіцыйны пераклад на рускую мову) можна па спасылцы. http://media.rspp.ru/document/1/c/a/ca74773749779ab4f0992cd8fbd6279f.pdf Падрабязныя інструкцыі, інструменты і сістэмы ацэнкі выкладзены на сайце https://sdgcompass.org

медыя

Архіў
Встреча, посвящённая долгосрочным приоритетам устойчивого развития в Беларуси
Round table “A new paradigm of sustainable demographic development”
Круглы стол «Новая парадыгма ўстойлівага дэмаграфічнага развіцця»
Форум «Актуальныя напрамкі гендэрнай палітыкі ў кантэксце Мэтаў ўстойлівага развіцця»
Форум «Інавацыі падлеткаў і моладзі для дасягнення Мэтаў ўстойлівага развіцця»
Forum “Relevant directions of gender policy in the context of the Sustainable Development Goals”
Forum “Innovations of teenagers and youth to achieve the Sustainable Development Goals”
Расширенное заседание группы по координации СМИ по продвижению Целей устойчивого развития в Беларуси
Расширенное заседание региональной группы устойчивого развития «Локализация Целей устойчивого развития в Гомельской области»
Международный семинар по внедрению Интегрированной основы геопространственной информации
Общая встреча партнёрской группы устойчивого развития
Круглый стол «Новая парадигма устойчивого демографического развития: ключевые элементы»
Выездное заседание Гомельской региональной группы по устойчивому развитию
Форум «Инновации подростков и молодежи для достижения Целей устойчивого развития»
Форум «Актуальные направления гендерной политики в контексте Целей устойчивого развития»
Национальный форум устойчивого развития
Региональный форум национальных координаторов по ЦУР
Подписание Меморандума о взаимопонимании между ПРООН и Фондом
Конференция «Стратегии и партнерство для достижения Целей устойчивого развития», 7 июня, 2018 г
Политический форум высокого уровня по устойчивому развитию 2017, Нью-Йорк
Саммит Организации Объединенных Наций по устойчивому развитию 25 сентября 2015 года, Нью-Йорк
Завтрак с Национальным координатором по достижению Целей устойчивого развития, Первая встреча партнёрской группы устойчивого развития при Совете по устойчивому развитию, 25 января 2018 г, Минск
Пресс-конференция заместителя Председателя Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь, Национального координатора по достижению Целей устойчивого развития (ЦУР). Щёткиной Марианны Акиндиновны, 2 августа 2017 гю, Национальный пресс-центр,
Парламентские слушания «Партнерство ветвей власти как необходимое условие успешного достижения Целей устойчивого развития (ЦУР)», 19 декабря 2017 г., Совет Республики Национального собрания Республики Беларусь, Минск
Цели устойчивого развития – имплементация на национальном и региональном уровнях, Семинар – совещание, 15 НОЯБРЯ 2017 г., Минск
Женское предпринимательство как фактор устойчивого развития, международная конференция, 10 октября 2017, Минск

карта сайта