Меню

Семінар «Лакалізацыя Мэт устойлівага развіцця ў Гомельскай вобласці»

4 снежня 2019

3 снежня 2019 года ў бізнэс-цэнтры СЭЗ «Гомель-Ратон» адбылося пашыранае пасяджэнне рэгіянальнай групы ўстойлівага развіцця ў фармаце семінара «Лакалізацыя Мэтаў устойлівага развіцця ў Гомельскай вобласці». Мерапрыемства арганізаваў Гомельскі аблвыканкам.

У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі Гомельскай і іншых рэгіянальных груп устойлівага развіцця, устаноў адукацыі і навукі, грамадскіх аб'яднанняў, міжнародных арганізацый. Партнёрамі мерапрыемства выступілі ПРААН, ЮНІСЕФ, ЮНФПА, Праграма падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі.

На семінары быў прадстаўлены міжнародны, нацыянальны і мясцовы вопыт, перадавыя практыкі і атрыманыя ўрокі на шляху да выканання Парадку – 2030. Абмеркаванне дазволіла ўдзельнікам лепш зразумець выклікі, якія стаяць перад рэгіёнам і краінай у цэлым і разгледзець стратэгічныя, інстытуцыйныя і практычныя меры па дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця ў кантэксце Гомельскай вобласці.

У рамках працы семінара ўдзельнікі былі праінфармаваныя пра вынікі працы экспертна-кансультацыйнай місіі МАРЅ, якая працавала ў канцы 2017 года ў Беларусі. Экспертамі дадзенай місіі распрацаваная дарожная карта па дасягненні Мэтаў ўстойлівага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь, у якой Беларусі прапанаваныя платформы паскарэння дасягнення Мэтаў ўстойлівага развіцця:

  • «Зялёны» пераход да інклюзіўнага і ўстойлівага росту;
  • Арыентацыя на будучыя пакаленні: падлеткі і моладзь;
  • Лічбавыя трансфармацыі і сацыяльныя інавацыі ў грамадстве;
  • Гендарная роўнасць у грамадстве.

Удзельнікі семінара азнаёміліся з прыярытэтамі ўстойлівага развіцця краіны, якія закладзены ў праекце нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця на перыяд да 2035 года, што распрацавала Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, а таксама з падыходамі да рэгіянальнага развіцця і маніторынгу дасягнення Мэт устойлівага развіцця на нацыянальным і рэгіянальным узроўнях. 

Вопытам распрацоўкі рэгіянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Магілёўскай вобласці падзяліліся прадстаўнікі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта. Акрамя таго, быў прадстаўлены паспяховы вопыт міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння на прыкладзе Магілёўскай вобласці.

З разуменнем узаемазвязанасці трох аспектаў устойлівага развіцця – эканамічнага, сацыяльнага і экалагічнага – на семінары быў разгледжаны шэраг асобных скразных пытанняў. 

Эканамічную секцыю адкрыў сваім выступленнем першы намеснік старшыні камітэта эканомікі аблвыканкама Андрэй Сабко: ён распавёў пра прыярытэты і кірункі эканамічнага развіцця Гомельшчыны. Кіраўнік адміністрацыі СЭЗ «Гомель-Ратон» Антаніна Яжова і дырэктар ААТ «Гомельскі тэхнапарк» Дзмітрый Марозаў выступілі з паведамленнямі аб інавацыйным бізнэсе ў рэгіёне.

У сацыяльнай секцыі казалі пра сацыяльныя аспекты ўстойлівага развіцця Гомельскай вобласці; пра тое, як у інтарэсах ўстойлівага развіцця могуць супрацоўнічаць дзяржаўныя структуры і грамадскія аб'яднанні; а таксама пра тое, як прымяняецца механізм грамадскага ўдзелу на практыцы. У экалагічнай секцыі паднялі пытанні выкарыстання другасных матэрыяльных рэсурсаў, аховы лясоў, стану водных рэсурсаў рэгіёну, а моладзевы пасол Мэтаў ўстойлівага развіцця Ілля Бараўцоў прадставіў праект выкарыстання дажджавой вады ў бытавых мэтах.

Семінар праводзіўся пры падтрымцы праекта ПРААН/ЮНІСЕФ/ЮНФПА «Падтрымка функцыянавання архітэктуры кіравання працэсам дасягнення Мэт устойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь» і Праграмы падтрымкі Беларусі Федэратыўнага ўрада Германіі.

Прэзентацыі:

Акселератары Мэтаў устойлівага развіцця (Мінчанка Наталля Уладзіміраўна, саветнік па МУР праекта ПРААН / ЮНІСЕФ / ЮНФПА «Падтрымка функцыянавання архітэктуры кіравання працэсам дасягнення Мэтаў устойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь»)

Маніторынг паказчыкаў па Мэтах устойлівага развіцця на нацыянальным і мясцовым узроўнях (Батасава Наталля Аляксандраўна, намеснік начальніка Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гомельскай вобласці)

Рэгіянальны аспект у праекце НСУР-2035 (Берчанка Наталля Генадзьеўна, намеснік дырэктара па навуковай працы навукова-даследчага эканамічнага інстытута Міністэрства эканомікі)

Міжрэгіянальнае ўзаемадзеянне. Вопыт Магілёўскай вобласці (Сяргей Васільевіч Тарасюк, дырэктар Міжнароднага фонду развіцця сельскіх тэрыторый; Марыненка Павел Леанідавіч, намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама)

Аб удасканаленні работы ў сферы развіцця партнёрства і агульнага ўдзелу грамадзян для дасягнення Мэтаў устойлівага развіцця на прыкладзе Брагінскага раёна (Калясан Аляксандр Іванавіч, старшыня Брагінскага раённага Савета дэпутатаў)

Эканамічнае развіццё Гомельскай вобласці – прыярытэты і напрамкі (Сабко Андрэй Пятровіч, першы намеснік старшыні камітэта эканомікі аблвыканкама, кіраўнік сектаральнай групы па эканамічных пытаннях)

Пра дзейнасць СЭЗ «Гомель-Ратон» (Яжова Антаніна Ізотаўна, кіраўнік адміністрацыі Свабоднай эканамічнай зоны «Гомель-Ратон»)

Гомельскі тэхнапарк – тэрыторыя інавацыйнага бізнесу (Марозаў Дзмітрый Мікалаевіч, дырэктар ААТ «Гомельскі тэхнапарк»)

Партнёрства грамадскіх аб'яднанняў і дзяржаўных структур у інтарэсах устойлівага развіцця Гомельскай вобласці (Залатароў Генадзь Рыгоравіч, Старшыня ГАГА «Інваліды-спінальнікі»)

Практыка прымянення механізму грамадскага ўдзелу ў рэалізацыі стратэгіі ўстойлівага развіцця Гомельскай вобласці (Багданец Ірына Іванаўна, дырэктар прыватнай установы «Тэрыторыя развіцця – 21 стагоддзе», член рэгіянальнай партнёрскай сеткі сацыяльных НКА Гомельшчыны)

Моладзевая грамадская арганізацыя ў дасягненні Мэтаў ўстойлівага развіцця ў Гомельскай вобласці (Ліпоўская Юлія Віктараўна, другі сакратар Гомельскага абласнога камітэта Грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»)

Здаровыя гарады і пасёлкі (Дзям'янцава Анастасія Іванаўна, в. а. загадчыка аддзела грамадскага здароўя ДУ «Гомельскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя»)

Павышэнне ўзроўню выкарыстання цвёрдых камунальных адходаў, аб'ёмаў збору (выкарыстання) другасных матэрыяльных рэсурсаў (Сушчэвіч Андрэй Мікалаевіч, старшыня Гомельскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, кіраўнік сектаральнай групы па экалагічных пытаннях)

Ахова лясоў у лесагаспадарчых установах Гомельскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання (Царыкава Т. Н., інжынер па ахове і абароне лесу Гомельскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання)

Водныя рэсурсы Гомельскай вобласці, іх стан і ахова (Кавалёва Аксана Уладзіміраўна, загадчыца кафедры экалогіі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны)

карта сайта