Меню

Першы рэгіянальны форум «Умацаванне міжсектаральнага ўзаемадзеяння для лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця і развіцця сельскіх тэрыторый»

28 лістапада 2019

Першы рэгіянальны форум «Умацаванне міжсектаральнага ўзаемадзеяння для лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця і развіцця сельскіх тэрыторый» прайшоў 26–27 лістапада 2019 года ў Клічаве.

Мэта форуму – прадстаўленне і аналіз лепшых практык і выпрацоўка інавацыйных падыходаў па ўмацаванні міжсектаральнага ўзаемадзеяння для лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця і развіцця сельскіх тэрыторый. Ключавыя Мэты ўстойлівага развіцця форуму – Мэта 17 (партнёрства ў інтарэсах устойлівага развіцця), Мэта 8 (дастойная зарплата і эканамічны рост), Мэта 11 (устойлівыя гарады і населеныя пункты), Мэта 4 (якасная адукацыя), Мэта 5 (гендарная роўнасць), Мэта 9 (індустрыялізацыя, інавацыі і інфраструктура), Мэта 12 (адказнае спажыванне і вытворчасць).

У форуме прынялі ўдзел прадстаўнікі ініцыятыўных груп, бізнэс-супольнасці, некамерцыйных і прыватных арганізацый, дзяржаўных органаў, выканаўчых камітэтаў Быхаўскага, Клічаўскага, Краснапольскага, Слаўгарадскага і Чэрыкаўскага раёнаў Магілёўскай вобласці, а таксама іншых абласцей Рэспублікі Беларусь; экспертнай супольнасці нацыянальнага ўзроўню; замежных і міжнародных арганізацый.

З прывітаннем да ўдзельнікаў Форуму звярнуліся Рабкавец Віктар Мікалаевіч, старшыня Клічаўскага раённага выканаўчага камітэта; Язерская Святлана Аляксандраўна, старшыня Рэгіянальнага савета па ўстойліваму развіццю і старшыня Слаўгарадскага раённага Савета дэпутатаў, і Тарасюк Сяргей Васільевіч, дырэктар Міжнароднага фонду развіцця сельскіх тэрыторый.

Асноўнымі тэмамі форуму сталі ўмовы ўмацавання супрацоўніцтва мясцовых органаў улады, грамадскасці і бізнэсу для росту занятасці і самазанятасці і ўстойлівага пераходу ад эпізадычнай ініцыятыўнасці да пастаяннай дзелавой актыўнасці на мясцовым узроўні. Таксама ўдзельнікі абмеркавалі вопыт, падыходы і інавацыі па ўсталяванні і ўзмацненні партнёрства і кааперацыі мясцовых органаў улады, ініцыятыў і бізнесу як на раённым і міжраёнам узроўнях, так па іх узаемадзеянні з партнёрамі на рэгіянальным, нацыянальным і міжнародным узроўнях для павышэння ўстойлівасці мясцовага развіцця. Удзельнікі абмяняліся вопытам лепшых практык і інавацыйных падыходаў, накіраваных на ўмацаванне міжсектаральнага ўзаемадзеяння для лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця і развіцця сельскіх тэрыторый. Былі прадстаўленыя наступныя даследаванні, практыкі і падыходы:

  • Падыходы па паляпшэнні занятасці ў сельскіх раёнах Магілёўскай вобласці на аснове вопыту праекта «Сеткавае ўзаемадзеянне» (Марціновіч Ірына Міхайлаўна, каардынатар праекта «Сеткавае ўзаемадзеянне для паляпшэння магчымасцяў занятасці ў сельскіх раёнах Магілёўскай вобласці»);
  • Сацыяльна-эканамічнае развіццё пілотных раёнаў і занятасць (Шадракоў Аляксей Васільевіч, загадчык Магілёўскага рэгіянальнага цэнтра сацыяльна-эканамічных даследаванняў «НДЭІ Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь»);
  • Эканоміка і занятасць: вынікі даследаванняў (Чуяшова Таццяна Мікалаеўна, прадпрымальнік, кансультант);
  • Тэрытарыяльны маркетынг, грамадскі ўдзел і занятасць: вынікі даследаванняў (Чурлей Эдуард Генрыхавіч, кандыдат эканамічных навук, дацэнт, эксперт агенцтва маркетынгавых даследаванняў і сацыялагічнай экспертызы «Сацыяэксперт»).

Таксама на форуме прайшлі дыскусіі на тэматычных пляцоўках: «Актывізацыя эканамічнага развіцця сельскіх раёнаў Беларусі: роля мясцовых уладаў (на аснове вынікаў праекта ЕС «Мэры за эканамічны рост«) і «Энергія, клімат і зялёная эканоміка як ключавыя аспекты ўстойлівага развіцця на мясцовым узроўні» (Пагадненне мэраў па клімаце і энергіі).

У рамках сесіі «Ключавыя аспекты міжсектаральнага ўзаемадзеяння для росту занятасці і самазанятасці, павышэння ўстойлівага мясцовага развіцця і мясцовага ўкладу ў дасягненне мэт устойлівага развіцця» прагучалі наступныя паведамленні:

  • Падыходы па ўзмацненні міжсектаральнага ўзаемадзеяння ў кантэксце канцэпцый нацыянальнай і абласной (Магілёўскай) стратэгій устойлівага развіцця (Шадракоў А., навукова-даследчы эканамічны інстытут Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь);
  • Акселератары дасягнення МУР у кантэксце рэгіянальнага развіцця (Мінчанка Н., саветнік праекта ПРААН/ЮНІСЕФ/ЮНФПА па мэтах ўстойлівага развіцця);
  • Інавацыі для паскарэння эканамічнага росту і стварэння новых працоўных месцаў (Яфрэменка Н., каардынатар праекта ЕС «Мэры за эканамічны рост» у Беларусі);
  • Энергія, клімат і зялёная эканоміка як ключавыя аспекты ўстойлівага развіцця на мясцовым узроўні (Андрэенка Н., менеджар праекта, МГА «Экапартнёрства»);
  • Бесперапынная адукацыя для ўсіх – фактар поспеху міжсектаральнага ўзаемадзеяння для лакалізацыі МУР (Савелава С., намеснік начальніка каардынацыйнага цэнтра «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» БДПУ, сукаардынатар напрамку «Адукацыя» партнёрскай групы ўстойлівага развіцця);
  • Гендарная роўнасць і інклюзія – нераскрыты патэнцыял для мясцовага развіцця (Рабава Н. В., кансультант-трэнер па арганізацыйнаму развіццю);
  • Лакалізацыя МУР і інавацыі ў кіраванні мясцовым партысіпатыўным развіццём (Лямперт А.).

Падчас дыскусій удзельнікі абмеркавалі, якія ўмовы на мясцовым узроўні неабходныя для ўзмацнення міжсектаральнага ўзаемадзеяння для росту занятасці і самазанятасці і ўстойлівага развіцця сельскіх тэрыторый.

Форум завяршыўся панэльнай дыскусіяй «Кропкі росту і перспектывы для ўстойлівага мясцовага развіцця» і круглым сталом «Вопыт і перспектывы рэалізацыі праектаў для дасягнення прыярытэтаў ПМГ ПРААН / ГЭФ», падчас якіх удзельнікі вызначалі ключавыя акселератары (кропкі росту) мясцовага развіцця і падыходы па іх укараненню для росту занятасці і самазанятасці і лакалізацыі мэтаў ўстойлівага развіцця з улікам глабальных, нацыянальных і рэгіянальных выклікаў і прыярытэтаў развіцця.

Прэзентацыі форуму:

Умацаванне міжсектаральнага ўзаемадзеяння для лакалізацыі МУР і развіцця сельскіх тэрыторый

Падыходы па паляпшэнні занятасці ў сельскіх раёнах Магілёўскай вобласці на аснове вопыту праекта «Сеткавае ўзаемадзеянне для паляпшэння магчымасцяў занятасці ў сельскіх раёнах Магілёўскай вобласці»

Сацыяльна-эканамічнае развіццё і занятасць насельніцтва пілотных рэгіёнаў

Вынікі даследавання «Эканоміка рэгіёну і самазанятасць і занятасць насельніцтва: лакальныя і глабальныя выклікі і магчымасці»

Тэрытарыяльны маркетынг, грамадскі ўдзел і занятасць: вынікі даследаванняў

Зялёная эканоміка, адказнае спажыванне, кліматычная нейтральнасць – гэта магчымасці або выклікі для ўстойлівасці мясцовага развіцця. Магчымасці шостага аперацыйнага перыяду ПМГ ГЭФ / ПРААН

Праект «Ландшафтна-арыентаванае развіццё сельскіх тэрыторый даліны ракі Ясельда пры ўдзеле мясцовага насельніцтва»

Пагадненне мэраў ў Краснапольскім раёне

Пра ўдзеле Быхаўскага раёна ў ініцыятыве «Пагадненне мэраў па клімаце і энергіі»

Традыцыйная сельская гаспадарка і папулярызацыя мясцовых прадуктаў у муніцыпалітэце Душэці

План мясцовага эканамічнага развіцця Клічаўскага раёна

Высокатэхналагічныя рашэнні ў сельскай гаспадарцы Клічаўскага раёна

Супрацоўніцтва мясцовых органаў улады з бізнэс-супольнасцю па пытаннях падтрымкі эканомікі

Стратэгічныя арыенціры рэгіянальнага развіцця НСУР-2035

Паходы па ўзмацненні міжсектарнага ўзаемадзеяння ў кантэксце канцэпцый нацыянальнай і абласной (Магілёўскай) стратэгій устойлівага развіцця

Акселератары дасягнення Мэт устойлівага развіцця ў кантэксце рэгіянальнага развіцця

How to achieve resilient and sustainable projects

Актывізацыя эканамічнага развіцця сельскіх раёнаў Беларусі: роля мясцовых уладаў

Энергія, клімат і зялёная эканоміка – ключавыя аспекты ўстойлівага развіцця на мясцовым узроўні

Гендарная роўнасць і інклюзія – нераскрыты патэнцыял для мясцовага развіцця

Міжнародны некамерцыйны праект Лабараторыя Гарадоў Пабрацімаў

Форум прайшоў у рамках праекта «Сеткавае ўзаемадзеянне для паляпшэння магчымасцяў занятасці ў сельскіх раёнах Магілёўскай вобласці», які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца Слаўгарадскім раённым выканаўчым камітэтам у партнёрстве з Быхаўскім, Клічаўскім, Краснапольскім і Чэрыкаўскім раённымі выканаўчымі камітэтамі і Міжнародным фондам развіцця сельскіх тэрыторый, а таксама пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН у Рэспубліцы Беларусь, праграмы падтрымкі Беларусі федэратыўнага ўрада Германіі, іншых міжнародных арганізацый і прыватнага сектара.

карта сайта