Меню

Першы Нацыянальны форум устойлівага развіцця

25 студзеня 2019

24 студзеня ў Мінске прайшоў першы Нацыянальны форум па ўстойлівым развіцці. У рамках Форуму больш за 450 прадстаўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых органаў улады, грамадскіх арганізацый, навуковых і дзелавых колаў, дыпламатычнага корпуса, міжнародных арганізацый, уключаючы агенцтва сістэмы ААН, сабраліся, каб абмеркаваць працу, праведзеную ў краіне па дасягненні Мэтаў ўстойлівага развіцця, а таксама намеціць стратэгічныя і практычныя арыенціры для выканання Парадку-2030.

Форум праходзіў у фармаце пленарных і сесійных пасяджэнняў, на якіх былі прадстаўлены дасягненні Беларусі ў эканамічным, сацыяльным, экалагічным блоках ўстойлівага развіцця, а таксама асобна абмеркаваны пытанні маніторынгу і ацэнкі імплементацыі Парадку-2035. Спікерамі былі прадстаўнікі дзяржаўных органаў, бізнесу, грамадскіх і навуковых арганізацый, а таксама агенцтваў сістэмы ААН.

Адкрываўся Форум прывітаннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і відэазваротам да ўдзельнікаў спадарыні Аміны Махамед, Першага намесніка Генеральнага сакратара ААН. З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуліся Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч, Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Сяргей Румас і Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Іаана Казана-Вішнявецкі. З першым краінавым візітам на сваёй пасадзе Форум наведала Памочнік Генеральнага сакратара ААН, памочнік Адміністратара ПРААН, дырэктар Рэгіянальнага бюро ПРААН па краінах Еўропы і СНД Мір'яна Спалярыч Эгер.

Нацыянальны каардынатар па дасягненні МУР у Беларусі Марыяна Шчоткіна ў сваім звароце да ўдзельнікаў Форума назвала асноўныя вехі, пройдзеныя Рэспублікай Беларусь у дасягненні Мэтаў ўстойлівага развіцця, і абвясціла парадак дня:

Праграма Першага Нацыянальнага форуму па ўстойліваму развіццю даступная для запампоўкі па спасылцы (440КВ). Прэзентацыю з позвай Форуму можна ўбачыць тут.

Першая сесія Форума была прысвечана пытанням эканомікі: якія эканамічныя паказчыкі Беларусь дэманструе зараз, якія мэты ставіць перад сабой для дасягнення да 2035 года, якая роля прыватнага бізнесу, цыфравізацыі эканомікі і энергетыкі ў дасягненні гэтых мэтаў. У рамках сесіі в.а. Пастаяннага каардынатара ПРААН у Беларусі Закары Тэйлар прадставіў удзельнікам Форуму канцэпцыю імпакт-інвесціравання і магчымасці, якія яно адкрывае як для бізнесу, так і для дасягнення Мэтаў ўстойлівага развіцця. Намеснік дырэктара ПВТ Аляксандр Марцінкевіч з дакладам аб цыфравізацыі ў эканомікі, якой адведзена значная роля ў дасягненні ўстойлівага эканамічнага росту. Мадэратарам дыскусіі выступіў Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Круты.

Сесія №2 Нацыянальнага форума па ўстойлівым развіцці была прысвечана навакольнаму асяроддзю і экалогіі. На сесіі абмяркоўваліся пытанні ўстойлівага землекарыстання і абароны экасістэм сушы, рацыянальнага выкарыстання водных рэсурсаў і пераходу да рацыянальных мадэляў спажывання і вытворчасці. Даклад аб арганічнай сельскай гаспадарцы як фактары «зялёнага» развіцця прадставіла Алена Сідарава, намеснік кіраўніка сялянска-фермерскай гаспадаркі «СидСад». Першы Намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Ія Малкіна распавяла аб прыярытэтах экалагічнага развіцця Беларусі. Мадэраваць сесію Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Андрэй Худык.

У фокусе трэцяй сесіі Нацыянальнага форума — пытанні сацыяльнага развіцця для дасягнення Мэтаў ўстойлівага развіцця. У рамках сесіі разгледжаны пытанні забеспячэння годнай працы і якасцнага жыцця для насельніцтва, сацыяльнай абароны ўзроставага насельніцтва, развіцця сістэмы бесперапыннай адукацыі, гендэрнай роўнасці. Аб ролі бесперапыннай адукацыі і роўнага доступу да яго ў сваім дакладзе распавёў Вадзім Богуш, рэктар Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Патэнцыялу партнёрства і міжведамаснага ўзаемадзеяння для дасягнення Мэты №3 — Добрае здароўе і дабрабыт — было прысвечана выступленне галоўнага санітарнага ўрача Рэспублікі Беларусь Наталлі Жукавай. У рамках сесіі быў яшчэ раз падкрэслены значны ўплыў бізнесу на дасягненне Мэтаў ўстойлівага развіцця — з прэзентацыяй пра ўклад бізнесу ў сацыяльную сферу і дасягненне МУР выступіў Аляксандр Скрабоўскій, дырэктар фонду «Добра» і каардынатар партнёрскай групы ўстойлівага развіцця. Мадэратарам дыскусіі выступіла Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч.

У рамках чацвёртай сесіі Форума Нацыянальны статыстычны камітэт упершыню прадставіў Нацыянальную платформу справаздачнасці Беларусі па Мэтах ўстойлівага развіцця. Прэзентацыю аб магчымасцях платформы прадставіла Алена Кухарэвіч, намеснік Старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта, а яго кіраўнік — Іна Мядзведзева — выступіла ў якасці мадэратара сесіі. Акрамя таго, у рамках сесіі ўдзельнікі абмеркавалі пытанні фарміравання механізмаў маніторынгу дасягнення МУР у рэгіёнах, прымяненне геаманіторынгу і адміністрацыйных дадзеных у фарміраванні індыкатараў дасягнення МУР. Пра метады ўдасканалення падыходаў да ацэнкі здароўя насельніцтва распавёў Батыр Бердыклычаў, Кіраўнік Прадстаўніцтва СААЗ у Беларусі. Прадстаўнік Дзіцячага фонду (ЮНІСЕФ) у Беларусі Рашэд Мустафа Сарвар падкрэсліў неабходнасць партнёрства ў захаванні галоўнага прынцыпу Парадку-2030 — «Нікога не пакінуць у баку».

На працягу Форума ўсе ўдзельнікі мелі магчымасць выказаць свае прапановы і ідэі па дасягненні МУР, накіраваўшы іх у сакратарыят Нацыянальнага каардынатара. Сакратарыят прымаў прапановы і на працягу 5 дзён пасля мерапрыемства. Усе яны трапяць у выніковы дакумент Нацыянальнага форума.

У заключнай частцы Форума былі рэзюмаваны ключавыя высновы кожнай сесіі. Удзельнікі сесій сышліся ў меркаванні, што для паспяховага ўкаранення Мэтаў ўстойлівага развіцця неабходны адзіная дзяржаўная палітыка і зладжаныя дзеянні не толькі паміж органамі ўлады, але таксама бізнесам, грамадзянскіх сектарам і навуковымі коламі. Працэс імплементацыі МУР павінен закрануць ўсё грамадства для таго, каб забяспечыць устойліваю будучыню наступным пакаленням і нікога не пакінуць у баку.

Больш падрабязна аб правядзенні першага Нацыянальнага форума па ўстойлівым развіцц​​​​​​і чытайце тут. Фотасправаздача даступна ў галерэе сайта

карта сайта