Меню

Рэгіянальны форум нацыянальных каардынатараў па МУР

6 кастрычніка 2018

21-22 лютага ў Мінску прайшоў «Рэгіянальны форум каардынатараў па МУР: пабудова партнёрства ў падтрымку нацыянальных намаганняў у галіне ўстойлівага развіцця».

Удзел у Форуме прынялі 54 высокіх прадстаўніка: Намеснік Генеральнага сакратара ААН — Аміна Махамед, выканаўчы сакратар Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН Вольга Алгaерава. Удзельнікамі мерапрыемства сталі намеснікі кіраўнікоў ЮНІДА, ФАО, ЮНКТАД, ЮНЭЙДС, высокія прадстаўнікі практычна ўсіх агенцтваў сістэмы ААН, кіраўніцтва Сусветнага банка, ЕБРР, а таксама Еўразійскай эканамічнай камісіі. Акрамя таго, у абмене вопытам на форуме прынялі ўдзел каардынатары па МУР і іншыя прадстаўнікі 40 краін Еўропы і Цэнтральнай Азіі.

      

Удзельнікі форума прадставілі лепшыя практыкі па ўкараненні і прасоўванні праграм у рамках дасягнення МУР. Асноўны фокус абмеркавання — стратэгіі барацьбы з няроўнасцю ў краінах розных катэгорый: з нізкім і сярэднім узроўнем прыбытку, а таксама ў краінах, якія з'яўляюцца партнёрамі ў галіне развіцця.

Удзельнікі таксама абмеркавалі гендэрную праблематыку для вызначэння прапаноў, накіраваных на ўзмацненне ролі жанчын у галіне ўстойлівага развіцця. Нарэшце, на форуме была вылучана пытанні аб стварэнні рабочай сеткі Нацыянальных каардынатараў для абмену вопытам, а таксама аб спосабах нарошчвання патэнцыялу ў галіне маніторынгу ажыццяўлення МУР і ацэнкі прагрэсу.

Нацыянальны каардынатар па дасягненні МУР Марыяна Шчоткіна прадставіла вынікі форуму на Рэгіянальным форуме ЕЭК ААН па ўстойліваму развіццю ў сакавіку 2018 года.

Рэзюмэ старшыні і асноўныя тэзісы форуму даступныя па спасылцы.

Фотагалерэя форума

Дэталёвая інфармацыя пра форум

карта сайта