Меню

Круглы стол па прадстаўленні кластарнага абследавання для ацэнкі становішча дзяцей і жанчын у Рэспубліцы Беларусь

1 лютага 2020

30 студзеня 2020 года ў Мінску адбылося прадстаўленне вынікаў шостага раўнда шматіндыкатарнага кластарнага абследавання для ацэнкі становішча дзяцей і жанчын у Рэспубліцы Беларусь (МІКС 6). У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі, Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства інфармацыі і іншых дзяржаўных органаў і арганізацый, арганізацый сістэмы ААН, грамадскіх арганізацый і навуковых устаноў.

МІКС з'яўляецца глабальнай ініцыятывай ЮНІСЕФ і ўяўляе сабой адну з самых буйных міжнародных праграм па абследаванні хатніх гаспадарак. На дзясяткі пытанняў адказалі больш за 8,7 тыс. беларускіх сем'яў, сярод якіх асаблівы акцэнт быў зроблены на тыя, дзе выхоўваюцца дзеці да 5 гадоў (каля 3,4 тыс.). Даследаванне дазваляе ахарактарызаваць становішча дзяцей і жанчын за апошнія гады з моманту правядзення папярэдніх раўндаў МІКС, якія праходзілі ў 2005 і 2012 гадах. Акрамя таго, абследаванне дазволіла атрымаць аб'ектыўную інфармацыю і адсачыць прагрэс у дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця (дадзеныя па 21 паказчыку МУР). У даследаванні прадстаўленыя наступныя раздзелы:

  • кармленне дзяцей груднога і ранняга ўзросту,
  • развіццё дзяцей малодшага ўзросту,
  • навучанне ў школе і ўдзел бацькоў,
  • дысцыплінаванне дзяцей,
  • жыццядзейнасць дзіцяці,
  • падлеткі,
  • гендарная роўнасць.

Прэзентацыі круглага стала:

Гендарны парытэт у сямейных адносінах: заканадаўства і практыка (Намеснік начальніка ўпраўлення народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Арцёменка Марына Барысаўна)

Рэпрадуктыўнае здароўе і здароўе дзяцей (Начальнік аддзела меддапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя Лёгкая Л. А.)

Партал пра дзяцей: інструмент маніторынгу і распаўсюджвання статыстычных дадзеных, якія характарызуюць становішча дзяцей у Беларусі (Намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення — начальнік Упраўлення статыстыкі ўнутранага гандлю Галоўнага ўпраўлення статыстыкі паслуг і ўнутранага гандлю Белстата Летнік Наталля Аляксандраўна)

Сістэма дашкольнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь (Намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі — начальнік упраўлення дашкольнай адукацыі, кандыдат педагагічных навук Давідовіч Антаніна Леанідаўна)

Вынікі МІКС 6 на сайце Белстата

Асобны раздзел даследавання прысвечаны паказчыкам Мэтаў устойлівага развіцця. У прыватнасці, прааналізаваныя наступныя Мэты і паказчыкі.

  • Мэта 1. Паўсюдная ліквідацыя галечы ва ўсіх яе формах. Ацэньваліся паказчыкі: Доля насельніцтва, якое жыве ў хатніх гаспадарках з доступам да базавых умоў (99%) і Доля насельніцтва, якую ахоплівае мінімальны ўзровень/сістэмы сацыяльнай абароны (64%).
  • Мэта 3. Забеспячэнне здаровага ладу жыцця і садзейнічанне дабрабыту для ўсіх у любым узросце. Ацэньваліся паказчыкі: Доля родаў, якія прынімалі кваліфікаваныя медыцынскія работнікі (100%), Ахоп асноўнымі медыка-санітарнымі паслугамі( 93–100%), Доля жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту (ад 15 да 49 гадоў), чые патрэбы па планаванні сям'і задавальняюцца сучаснымі метадамі (66%).
  • Мэта 4. Забеспячэнне ўсёахопнай і справядлівай якаснай адукацыі і заахвочванне магчымасці навучання на працягу ўсяго жыцця для ўсіх. Ацэньваліся паказчыкі: Доля дзяцей і моладзі, што прыходзіцца на навучэнцаў 2–3 класаў, якія дасягнулі па меншай меры мінімальнага ўзроўню валодання навыкамі і) чытання і іі) матэматыкі (81–66%); Доля дзяцей ва ўзросце да пяці гадоў, якія развіваюцца без адхіленняў у плане здароўя, навучання і псіхасацыяльнага дабрабыту (87%); Узровень удзелу ў арганізаваных відах навучання (за адзін год да дасягнення афіцыйнага ўзросту паступлення ў школу) (94%).
  • Мэта 5: Забеспячэнне гендарнай роўнасці і пашырэнне правоў і магчымасцяў усіх жанчын і дзяўчынак. Ацэньваліся паказчыкі: Доля жанчын ва ўзросце ад 20 да 24 гадоў, якія ўступілі ў шлюб або саюз да 15 гадоў і да 18 гадоў (менш за 1% і за 5%).
  • Мэта 6: Забеспячэнне наяўнасці і рацыянальнага выкарыстання водных рэсурсаў і санітарыі для ўсіх. Ацэньваліся паказчыкі: Доля насельніцтва, якое карыстаецца паслугамі санітарыі, што арганізаваныя з захаваннем патрабаванняў бяспекі (98%).
  • Мэта 7: Забеспячэнне ўсеагульнага доступу да недарагіх, надзейных, устойлівых і сучасных крыніц энергіі для ўсіх. Ацэньваліся паказчыкі: Доля насельніцтва, якое мае доступ да электраэнергіі (100%), Доля насельніцтва, якое выкарыстоўвае ў асноўным чыстыя віды паліва і тэхналогіі (84%).
  • Мэта 8: Садзейнічанне паступальнаму, ўсёахопнай і ўстойліваму эканамічнаму росту, поўнай і прадукцыйнай занятасці і годнай працы для ўсіх. Ацэньваліся паказчыкі: Доля дзяцей ва ўзросце ад 5 да 17 гадоў, якія занятыя дзіцячай працай (4%).
  • Мэта 10: Скарачэнне няроўнасці ўнутры краін і паміж імі. Ацэньваліся паказчыкі: Доля людзей, якія паведамілі аб выпрабаваных імі асабіста ў апошнія 12 месяцаў праявах дыскрымінацыі або пераследах на падставе, дыскрымінацыя на якой забароненая міжнародным правам правоў чалавека (4% мужчыны, 5% жанчыны).
  • Мэта 16: Садзейнічанне пабудове міралюбнага і адкрытага грамадства ў інтарэсах устойлівага развіцця, забеспячэнне доступу да правасуддзя для ўсіх і стварэнне эфектыўных, падсправаздачных і заснаваных на шырокім удзеле ўстаноў на ўсіх узроўнях. Ацэньваліся паказчыкі: Доля людзей, якія адчуваюць сябе ў бяспецы, калі яны ідуць адны па вуліцы ў сваім раёне (65% жанчыны, 95% мужчыны); Доля дзяцей ва ўзросце ад 1 да 14 гадоў, якія ў апошні месяц падвергліся любому фізічнаму пакаранню і/або псіхалагічнай агрэсіі з боку тых, хто забяспечвае догляд за імі (57%).

Абследаванне праводзілася ў 2019 годзе спецыялістамі Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь у межах рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі пры фінансавай падтрымцы Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ), Еўрапейскага саюза, Сусветнага банка, Урада Расійскай Федэрацыі і Упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці.

карта сайта