Меню

Міжнародны семінар па ўкараненні Інтэграванай асновы геапрасторавай інфармацыі

29 лістапада 2019

25–28 лістапада 2019 года ў Мінску пайшоў трэці міжнародны семінар па ўкараненні Інтэграванай асновы геапрасторавай інфармацыі.

Семінар быў накіраваны на павышэнне і паглыбленне дасведчанасці, ведаў і разумення Інтэграванай асновы геапрасторавай інфармацыі ААН (ІАГІ) і інтэграцыйнай ролі геапрасторавай інфармацыі. На семінары былі разгледжаныя пытанні наяўнасці і даступнасці геапрасторавай інфармацыі і яе інтэграцыі са статыстыкай і іншымі дадзенымі, у прыватнасці, патрэбнасці ў дадзеных у падтрымку нацыянальных прыярытэтаў развіцця і рэалізацыі на нацыянальным узроўні Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

На семінары была разгледжаная Глабальная статыстычная геапрасторавая аснова ў якасці важнага злучнага звяна, якое дазваляе інтэграваць шэраг дадзеных як ад статыстычных, так і ад геапрасторавых супольнасцяў, і вырабляць стандартызаваныя і інтэграваныя статыстычныя дадзеныя з выкарыстаннем геапрасторавых дадзеных; развіццё нацыянальных інфраструктур прасторавых дадзеных; арыентаванне на палітыку і працэс прыняцця рашэнняў, якія заснаваныя на дадзеных.

З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў семінара звярнуліся Цім Трэйнар (Міжнародная картаграфічная асацыяцыя), Іна Мядзведзева (Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь), Аляксандра Салаўёва (Пастаянны прадстаўнік праграмы развіцця ААН у Рэспубліцы Беларусь), Кэрал Агіус (Рэгіянальны камітэт Упраўлення глабальнай геапрасторавай інфармацыяй ААН для Еўропы).

На семінары былі адзначаны поспехі і лідарства Беларусі ў прасоўванні Мэт устойлівага развіцця і інтэграцыі геапрасторавай інфармацыі ў статыстыку.

У рамках першай сесіі ЧыХай Тэа (Сакратарыят ААН, Упраўленне глабальнай геапрасторавай інфармацыяй) спыніўся на мэтах семінара. Геапрасторавая інфармацыя адлюстроўвае фізічны свет, дзе адбываюцца ўсе дзеянні людзей. Важна стварыць адлюстраванне гэтай інфармацыі ў лічбавым выглядзе – і для дзяржавы, і для грамадзян, і для бізнэсу. Гэта дазваляе адсачыць, якія змены адбываюцца цяпер, прадказаць і змадэляваць тыя выклікі, з якімі мы сутыкнемся ў будучыні. XXI стагоддзе патрабуе ад нас сістэм збору, апрацоўкі і інтэрпрэтацыі дадзеных высокай якасці і з розных крыніц, каб прымаць рашэнні, заснаваныя на дакладнай інфармацыі. Гэта пацвярджаецца Дакладам аб дасягненні мэтаў устойлівага развіцця 2019 года, дзе гаворыцца, што для дасягнення сацыяльнай трансфармацыі нам спатрэбіцца рэагаваць больш хутка. Інтэграцыя геапрасторавай і статыстычнай інфармацыі дапаможа запоўніць прабелы ў дадзеных для маніторынгу МУР.

Why we are here? Workshop objective and organization of work

Фолькер Тойбе (Статыстычнае ўпраўленне EACT) прадставіў дзейнасць EACT па прасоўванні даступнасці сучасных, надзейных і якасных дадзеных для вытворчасці паказчыкаў. Даступнасць геапрасторавых дадзеных мае вялікае значэнне для кааперацыі ў галіне статыстыкі, інтэграцыі ў розныя статыстычныя сістэмы, правядзення трэнінгавых праграм і тэхнічнага партнёрства.

EFTA Activities to promote the availability of geospacial data

Стывен Вэйл (Статыстычны аддзел ЕЭК ААН) прадставіў дзейнасць ЕЭК ААН у падтрымку Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года. Мэты ўстойлівага развіцця прапануюць нам магчымасць паглядзець на дадзеныя з новага боку, будаваць вакол іх новыя партнёрства і такім чынам дапамагаць развіццю нашых супольнасцяў. Адзін з прыярытэтаў для рэгіёну Усходняй Еўропы – прасоўванне выкарыстання статыстычных дадзеных для Мэт устойлівага развіцця. Выкарыстанне геапрасторавых дадзеных дазваляе прадукаваць дэзагрэгіраваныя дадзеныя і ўвасабляць прынцып ўстойлівага развіцця «Нікога не пакінуць у баку». Больш інфармацыі можна знайсці ў Дарожнай карце па статыстыцы для МУР і на сайце Статыстычнага аддзела.

UNECE activites in support of the 2030 Agenda for the sustainable development

Кэрал Агіус (Сакратарыят UN-GGIM: Europe) прадставіла дзейнасць UN-GGIM: Europe па прасоўванні наяўнасці і даступнасці сучаснай, надзейнай і якаснай геапрасторавай інфармацыі для нацыянальных прыярытэтаў у галіне ўстойлівага развіцця. Яна падкрэсліла, што інтэграцыя дадзеных вельмі важная для вызначэння напрамкаў дзейнасці і прыняцця рашэнняў, заснаваных на фактах, а таксама для аналізу індыкатараў дасягнення Мэтаў ўстойлівага развіцця і аналізу тых перашкод, якія ўзнікаюць перад дасягненнем Мэтаў ўстойлівага развіцця. Для гэтага будзе распрацаваны новы план да 2022 года з улікам Мэтаў устойлівага развіцця.

Integrated geospacial information framework. Part 1: overarching strategic framework

ЧыХай Тэа таксама прадставіў інтэграваную аснову геапрасторавай інфармацыі ў якасці механізму для комплекснага нацыянальнага кіравання геапрасторавай інфармацыяй – асноватворныя прынцыпы, мэты і стратэгічныя напрамкі для ўвасаблення стратэгічных канцэпцый высокага ўзроўню ў практычныя ўказанні і меры па ажыццяўленню.

Іншыя сесіі былі прысвечаны наступным тэмам:

  • Інтэграваная аснова геапрасторавай інфармацыі – умацаванне нацыянальнага патэнцыялу і магчымасцяў у галіне кіравання геапрасторавай інфармацыяй;
  • Глабальная статыстычная геапрасторавая аснова – умацаванне інтэграцыі статыстычных, геапрасторавых і іншых дадзеных;
  • Увод у дзеянне Інтэграванай асновы геапрасторавай інфармацыі;
  • Інтэграваная аснова геапрасторавай інфармацыі – краінавы план дзеянняў.

Прэзентацыі семінара:

Национальная инфраструктура пространственных данных в Кыргызстане

Moldova: national spatial data infrastructure

Integrated geospatial information framework: country assessment of Ukraine

National arrangements in geospatial information management in Russia

Strengthening NSDIs and geospatial information management capacities

Система дистанционного зондирования Земли в Республике Беларусь

Менеджмент геопространственной информации в земельном кадастре

NSDI development in Georgia

ГИС-технологии для наращивания национального статистического потенциала

Integrated geospatial information framework in Armenia

Integration of geospatial, statistical or other data for fascilitating SDG indicators

Use of GIS-technologies in statistics

UNECE activities on inegrating statistical and geospatial information 

Global statistical geospatial framework

Integrated geospatial information framework. Part 2: implementation guide

UN-GGIM: Europe activities

National initiatives and progress in implementing the inegrated geospatial information network

NSDI implementation

Integrated geospatial information framework in Moldova: state of play 2019

IGIF: national initiatives and progress

Integrated geospatial information framework. Part 3: Country-level action plans

карта сайта