Меню

Стартуе Моладзевая кампанія «Насустрач будучыне, якую мы хочам»

17 сакавіка 2020

18 сакавіка 2020 года ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка адбудзецца Стартавая сустрэча ўдзельнікаў і арганізатараў Моладзевай кампаніі «Насустрач будучыні, якую мы хочам».

Падчас Стартавай сустрэчы будзе падпісаны План сумесных мерапрыемстваў Маладзёжнай кампаніі паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Прадстаўніцтвам ААН у Рэспубліцы Беларусь. З адкрытай лекцыяй аб глабальнай кампаніі «ААН 75» выступіць Пастаянны каардынатар ААН у Рэспубліцы Беларусь Іаана Казана-Вішнявецкі. Анлайн-трансляцыя Стартавай сустрэчы будзе даступная 18 сакавіка ў 10.00 па спасылцы.

Моладзевая кампанія «Насустрач будучыні, якую мы хочам» у Беларусі была ініцыяваная ААН у гонар сваёй 75-й гадавіны і старту Дэкады дзеянняў ААН у інтарэсах дасягнення Мэтаў устойлівага развіцця. У рамках кампаніі ва ўсіх рэгіёнах пройдуць адкрытыя дыскусіі «Будучыня, якую мы хочам: нашы ідэі і дзеянні», што арганізуюць рэгіянальныя ўніверсітэты — удзельнікі Кластара бесперапыннай педагагічнай адукацыі, рэсурсныя цэнтры Асацыяцыі «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» і Моладзевыя паслы Мэтаў устойлівага развіцця. А ў верасні 2020 года вынікі працы моладзевых ініцыятыў, што накіраваныя на дасягненне і папулярызацыю Мэтаў устойлівага развіцця, будуць прадстаўлены ў межах 75-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.

У стартавай сустрэчы будуць удзельнічаць прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, БДПУ, Савета Асацыяцыі «Адукацыя для ўстойлівага развіцця», арганізацый сістэмы ААН у Рэспубліцы Беларусь, прадстаўнікі прэс-службаў, у якасці анлайн-удзельнікаў — прадстаўнікі ўніверсітэтаў-удзельнікаў рэгіянальных мерапрыемстваў, рэсурсных цэнтраў ААУР (члены Савета Асацыяцыі ад рэгіёнаў), устаноў агульнай адукацыі, дзе ёсць профільныя класы педагагічнай накіраванасці, моладзевыя паслы МУР.

Фота — Unsplash

карта сайта