Меню

Марафон адкрытых моладзевых дыскусій прайшоў у рэгіёнах

16 чэрвеня 2020

У красавіку-маі 2020г. у Рэспубліцы Беларусь у рамках моладзевай кампаніі «Насустрач будучыні, якую мы хочам», прысвечанай 75-годдзю Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, прайшла серыя адкрытых рэгіянальных дыскусій «Будучыня, якой мы хочам: нашы ідэі і дзеянні».

Удзельнікамі дыскусій сталі навучэнцы педагагічных класаў і школ-удзельніц Асацыяцыі «Адукацыя для ўстойлівага развіцця», Моладзевыя паслы МУР і студэнты рэгіянальных вну, педагагічныя работнікі. Тэматыка рэгіянальных дыскусій ахоплівала розныя аспекты дзейнасці агенцтваў ААН у Рэспубліцы Беларусь, актуальныя праблемы рэгіёна і магчымасць уключэння моладзі ў іх вырашэнне. Найбольш актыўнае абмеркаванне выклікалі пытанні:

  • адаптацыя да зменаў клімату і інавацыі ў рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі як умова процідзеяння і мінімізацыі экалагічных і сацыяльна-эканамічных рызык (Праграма развіцця ААН (ПРААН) у Рэспубліцы Беларусь, УА «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт», 24 красавіка 2020 г.);
  • спецыфіка ўзаемадзеяння з падлеткамі ў канфлікце з законам: аднаўленчае правасуддзе, медыяцыя, пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі, узаемадзеянне ў маладзёжным асяроддзі (Дзіцячы Фонд ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь, УА «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт», 5 мая 2020г.);
  • пытанні бяспечнай міграцыі і папярэджанне гандлю людзьмі, рэалізацыя сумесных тэматычных праектаў (прадстаўніцтва Міжнароднай арганізацыі па міграцыі ў Рэспубліцы Беларусь, УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт ім. М. Танка», ДУА «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі», 18 мая 2020 г.);
  • актуальнасць праблемы стыгматызацыі і дыскрымінацыі ў сучасным грамадстве, прафілактыка сацыяльных хвароб (Аб'яднаная Праграма ААН па ВІЧ/Сніду (ЮНЭЙДС), ДУА «Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі»; УА «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны», 19 мая 2020 г.);
  • дапамогу бежанцам, скарачэнне колькасці асоб без грамадзянства, прадухіленне сэксуальнага і гендэрнай гвалту (Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў, УА «Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П. М. Машэрава», ДУДАД «Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі», 20 мая 2020 г.);
  • гендэрная роўнасць і гендэрныя стэрэатыпы ў сучасным грамадстве (Фонд ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА), ДУА «Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі», УА «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт ім. Я. Купалы», 21 мая 2020 г.);
  • папулярызацыя здаровага ладу жыцця сярод насельніцтва, павышэнне ролі моладзі ў дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця праз актыўны ўдзел у сацыяльна значных акцыях і моладзевых праектах (прадстаўніцтва Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь, УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт ім. М. Танка», 25 мая 2020 г.);
  • фарміраванне прафесійных кампетэнцый выпускнікоў вну, магчымасць стварэння цэнтраў кар'еры як пляцовак для аб'яднання студэнтаў і патэнцыйных працадаўцаў (ПРААН у Рэспубліцы Беларусь, УА «Магілёўскі дзяржаўны універсітэт ім. А. А. Куляшова», УА «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі», 29 мая 2020 г.).

Лагічным працягам абмеркавання праблем, закранутых у ходзе рэгіянальных дыскусій, стане ўключэнне моладзі ў рэалізацыю сацыяльна значных праектаў і іх удзел у серыі моладзевых акцый і ініцыятыў «Нікога не пакінем у баку» і медыяфестывалі «Галасы маладых за ўстойлівае развіццё».

Даведка:
Моладзевая кампанія «Насустрач будучыні, якую мы хочам» ініцыявана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Прадстаўніцтвам ААН у Рэспубліцы Беларусь. Арганізатарамі дыскусій выступілі офіс пастаяннага каардынатара ААН у Рэспубліцы Беларусь, агенцтва ААН, БДПУ і Асацыяцыя «Адукацыя для ўстойлівага развіцця», рэгіянальныя ВНУ – члены кластара бесперапыннай педагагічнай адукацыі.

Комплексную падтрымку мерапрыемствам моладзевай кампаніі «Насустрач будучыні, якую мы хочам» аказвае Каардынацыйны цэнтр «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» БДПУ, на сайце якога можна знайсці дэталёвую інфармацыю аб праведзеным марафоне адкрытых рэгіянальных дыскусій.

карта сайта