Меню

Прафілактыка хатняга гвалту – уклад у дасягненне мэты ўстойлівага развіцця 5

25 красавіка 2020

З 13 па 24 красавіка 2020 года ў Рэспубліцы Беларусь прайшла Рэспубліканская прафілактычная акцыя «Дом без гвалту». У ёй прынялі ўдзел спецыялісты міністэрстваў унутраных спраў, працы і сацыяльнай абароны, адукацыі, аховы здароўя, а таксама розных грамадскіх аб'яднанняў. Мэта акцыі – садзейнічаць вырашэнню праблем гвалту ў сям'і.

Супрацьдзеянне гвалту ўключае ў сябе прафілактыку хатняга гвалту (узмацненне сацыяльнай абароны сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей, садзейнічанне працаўладкаванню, павышэнне канкурэнтаздольнасці жанчын на рынку працы, у цэлым павышэнне дабрабыту і якасці жыцця сем'яў); развіццё сістэмы ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання, якія будуць аказваць дапамогу пацярпелым ад хатняга гвалту (цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, крызісныя пакоі для часовага прытулку); інфармацыйна-асветніцкая дзейнасць па папярэджанні гвалту ў сям'і.

Па дадзеных ААН, адна з трох жанчын і дзяўчынак адчувае фізічны або сэксуальны гвалт хоць бы раз у жыцці. Часцей за ўсё гэта адбываецца з боку інтымнага партнёра. Адной з задач па дасягненню Мэты ўстойлівага развіцця 5 з'яўляецца ліквідацыя ўсіх формаў гвалту ў дачыненні да ўсіх жанчын і дзяўчынак у публічнай і прыватнай сферах. Гвалт у адносінах да жанчын з'яўляецца адным з галоўных фактараў смерці або інваліднасці сярод жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту, а таксама з'яўляецца перашкодай на шляху дасягнення прагрэсу ў галіне роўнасці, развіцця і міру. Галоўны прынцып Мэтаў у галіне ўстойлівага развіцця – каб ніхто не застаўся ў баку – не зможа быць дасягнуты без выкаранення гвалту ў адносінах да жанчын.

Больш інфармацыі пра акцыі можна знайсці на сайце Мінпрацы.

карта сайта