Меню

Нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця і прадстаўнікі ААН перадалі першую партыю бескантактавых тэрмометраў у радзільныя дамы Мінскай вобласці

29 мая 2020

Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Іаана Казана-Вішнявецкі, нацыянальны каардынатар па дасягненні ЦУР Анатоль Ісачанка, пастаянны прадстаўнік ПРААН Аляксандра Салаўёва і кіраўнік офіса ЮНФПА ў Беларусі Вольга Атрошчанка сімвалічна перадалі першую партыю сучасных інфрачырвоных бескантактавых тэрмометраў клінічнаму радзільнаму дому Мінскай вобласці ў рамках рэагавання на распаўсюд каранавіруса.

Бескантактавыя тэрмометры вымераюць тэмпературу за 30 секунд, скарачаючы колькасць фізічных кантактаў лекараў з пацыентамі. Гэта спрашчае працэдуру і дапамагае паменшыць перадачу віруса, што асабліва важна пры працы з маленькімі дзецьмі і дзецьмі з асаблівасцямі развіцця.

Закупленыя ў рамках сумеснага праекта тэрмометры будуць размеркаваныя ў радзільныя дамы Мінскай вобласці, дамы дзіцяці і дамы-інтэрнаты для дзяцей з інваліднасцю ва ўсе рэгіёны Беларусі.

Дадзеная дапамога была аказана за сродкі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Падтрымка функцыянавання архітэктуры кіравання працэсам дасягнення Мэтаў устойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь», які фінансуецца ПРААН, ЮНІСЕФ і ЮНФПА ў Рэспубліцы Беларусь і рэалізоўваецца пры каардынацыі Нацыянальнага каардынатара па дасягненні ЦУР, у партнёрстве з Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і адпавядае Мэтам устойлівага развіцця 3, 5, 10 і іншым.

карта сайта