Меню

У Беларусі праходзіць рэспубліканскі творчы конкурс, прысвечаны малой радзіме

12 мая 2020

Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь праводзіць конкурс «Пад знакам Года малой радзімы!»

Асноўныя мэты конкурсу: рэалізацыя задач дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі ў развіцці рэгіёнаў краіны; фарміраванне павагі да малой радзімы, уклад у яе развіццё, паказ яркіх дасягненняў па зберажэнні і адраджэнні роднага краю; садзейнічанне выхаванню ў моладзі любові да Радзімы і актыўнай жыццёвай пазіцыі. Гэта пасадзейнічае ўстойліваму развіццю на мясцовым узроўні, партнёрству ў інтарэсах устойлівага развіцця і станаўленню ўстойлівых насельных пунктаў, адказнаму спажыванню і вытворчасці, захаванюю экасістэмаў (МУР 11, 12, 15).

На конкурс прадстаўляюцца матэрыялы, апублікаваныя ў друкаваных СМІ, сеткавых выданнях і інтэрнэт-рэсурсах, альбо якія выйшлі ў эфір тэлевізійных ці радыёвяшчальных СМІ на працягу 2019 года. Іх трэба накіраваць у Міністэрства інфармацыі не пазней за 15 ліпеня 2020 года з паметкай «На конкурс» па адрасе: 220004, г.Мінск, np.Пераможцаў, 11. Заяўку можна знайсці на сайце Міністэрства інфармацыі.

карта сайта