Меню

Выкарыстанне пластыкавай ўпакоўкі ў Беларусі будзе зніжацца

20 мая 2020

Забруджванне навакольнага асяроддзя аднаразовым пластыкам з'яўляецца вялікай экалагічнай праблемай: аб'ём такіх адходаў расце штогод, бо 96% аднаразовага пластыка выкідваецца ў першы ж год пасля вытворчасці. Гэтая праблема актуальная і для Беларусі, дзе на сметнік штогод адпраўляецца 280 000 тон адходаў з пластыка, з іх 140 500 тон складае ўпакоўка.

У 2020 годзе Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь зацвердзіў план мерапрыемстваў па паэтапным памяншэнні выкарыстання пластыкавай упакоўкі. Яе плануецца замяняць на экалагічна бяспечную. А з 2021 года будзе забаронена выкарыстоўваць і прадаваць аднаразовы пластыкавы посуд ва ўстановах грамадскага харчавання.

Памяншэнне выкарыстання пластыкавай упакоўкі і вытворчасці аднаразовага пластыка ўносіць ўклад у дасягненне Мэтаў ўстойлівага развіцця 12 (Устойлівае спажыванне і вытворчасць), 13 (барацьба са змяненнем клімату), 14 (захаванне марскіх экасістэм), 15 (Захаванне экасістэм сушы).

Паглядзець прэзентацыю, прысвечаную тэме пластыкавай упакоўкі, можна на сайце Мінпрыроды.

карта сайта