Меню

Ініцыятывы Гомельскай вобласці па дасягненню Мэтаў ўстойлівага развіцця

4 мая 2020

Тэлерадыёкампанія Гомель выпусціла інтэрв'ю з Нінай Кекух, каардынатарам рэгіянальнай партнёрскай сеткі сацыяльных некамерцыйных арганізацый Гомельскай вобласці, аб Мэтах устойлівага развіцця. Суразмоўцы пагаварылі аб мэтах, найбольш актуальных для Гомельскай вобласці і ўсёй Беларусі.

Ніна Кекух падкрэсліла, што ключавая роля ў зменах адводзіцца адукацыі, якая дае магчымасць чалавеку ўсвядоміць маштаб і характар існуючых праблем, а таксама здабыць навыкі, каб прымяняць нестандартныя падыходы ў вырашэнні гэтых праблем. Яна таксама звярнула ўвагу гледачоў на важнасць Мэты 17 – партнёрства ў інтарэсах устойлівага развіцця. Толькі ў партнёрстве і супрацоўніцтве магчыма дамагчыся маштабных зменаў. Суразмоўцы абмеркавалі канкрэтныя ініцыятывы Гомельскай вобласці, якія працуюць на дасягненне Мэтаў устойлівага развіцця.

 

карта сайта