Меню

Перспектывы далейшага супрацоўніцтва ў сферы падтрымкі каардынацыйнага механізму дасягнення Мэтаў ўстойлівага развіцця абмеркавалі на сустрэчы Нацыянальнага каардынатара па дасягненню МУР з краінавай камандай ААН у Беларусі

28 мая 2020

Нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця Анатоль Ісачанка ў фармаце відэаканферэнцыі абмеркаваў з пастаянным каардынатарам ААН у Беларусі Іаанай Казана-Вішнявецкі і членамі краінавай каманды ААН у Беларусі перспектывы далейшага супрацоўніцтва па імплементацыі МУР у Беларусі.

У рамках відэаканферэнцыі быў абмеркаваны праектныя прапановы па падтрымцы намаганняў Беларусі ў нацыяналізацыі і лакалізацыі МУР, падрыхтаваныя агенцтвамі сістэмы ААН у Беларусі сумесна з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі. Асноўнымі вынікамі гэтых прапаноў з'яўляюцца падтрымка нацыянальнай архітэктуры кіравання працэсам дасягнення МУР, удасканаленне работы па зборы і апрацоўцы статыстычных дадзеных па паказчыках МУР, лакалізацыя МУР і іншыя важныя для Беларусі пытанні.

Іаана Казана-Вішнявецкі адзначыла, што рэалізаваныя ў Беларусі сумесныя праекты з'яўляюцца ўнікальным прыкладам узаемадзеяння ў сферы падтрымкі архітэктуры па дасягненні МУР на нацыянальным узроўні, а пастаянны прадстаўнік праграмы развіцця ААН у Беларусі Аляксандра Салаўёва пацвердзіла, што вынікі па дасягненні МУР у Беларусі адчувальныя, значныя і пазітыўна ацэньваюцца міжнароднай супольнасцю, а новыя сумесныя праекты дазволяць адказаць на патрэбы, якія ўзніклі ў сувязі з існуючай эпідэміялагічнай сітуацыяй у краіне.

Анатоль Ісачанка таксама адзначыў, што асноватворны дакумент у сферы нацыяналізацыі МУР – праект Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Беларусі да 2035 года ў цяперашні час дапрацоўваецца ў сувязі з новымі выклікамі, якія існуюць цяпер у свеце, у прыватнасці з пандэміяй COVID-19.

карта сайта