Меню

На Савеце па ўстойліваму развіццю абмеркавалі прагрэс у дасягненні Мэтаў ўстойлівага развіцця

23 чэрвеня 2020

23 чэрвеня 2020 г. у рэжыме відэаканферэнцыі адбылося пасяджэнне Савета па ўстойлівым развіцці. Пасяджэнне Савета па ўстойліваму развіццю адкрыў Нацыянальны каардынатар па дасягненню Мэтаў ўстойлівага развіцця Анатоль Ісачанка. У сваім выступе Нацыянальны каардынатар па дасягненню Мэтаў ўстойлівага развіцця звярнуў увагу на тое, што цяпер ключавая ўвага павінна быць нададзена распрацоўцы праекта Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2035 года і дзяржаўных праграмах на наступныя 5 гадоў з улікам Мэтаў ўстойлівага развіцця. На думку Анатоля Ісачанкі, лакалізацыя Мэтаў устойлівага развіцця – найважнейшы крок у імплементацыі парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года ў Рэспубліцы Беларусь. Паводле яго слоў, асноўныя драйверы рэгіянальнага ўстойлівага развіцця – спецыялізацыя, комплекснасць, ініцыятыва і супрацоўніцтва.

З інфармацыяй аб партнёрстве і ўкладзе агенцтваў сістэмы ААН у рэалізацыю парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года ў Рэспубліцы Беларусь выступіла Іаана Казана-Вішнявецкі, пастаянны каардынатар ААН у Рэспубліцы Беларусь.

На пасяджэнні Савета па ўстойлівым развіцці была разгледжана праца ўсёй архітэктуры кіравання працэсам дасягнення Мэтаў ўстойлівага развіцця. Члены савета па ўстойліваму развіццю прадставілі кароткія справаздачы аб праведзенай працы і перспектывах на бліжэйшы год. З інфармацыяй аб праведзенай працы і прапановамі па ўмацаванні партнёрства паміж Саветам па ўстойлівым развіцці, бізнесам і грамадскімі арганізацыямі выступілі каардынатары партнёрскай групы ўстойлівага развіцця.

Удзельнікі пасяджэння таксама абмеркавалі актуальныя пытанні, звязаныя з устойлівым развіццём ва ўмовах пандэміі COVID-19, магчымасці і патрэбы для пераадолення яе наступстваў, а таксама пытанні распрацоўкі міжнародных праграм і дакументаў па ўстойлівым развіцці.

карта сайта