Меню

Апытанне аб глабальных тэндэнцыях развіцця чалавецтва

18 сакавіка 2020

З нагоды 75-годдзя сваёй дзейнасці Арганізацыя Аб'яднаных Нацый пачынае глабальную дыскусію аб ролі міжнароднага супрацоўніцтва ў пабудове будучыні. Апытанне на сайце un75.online могуць прайсці ўсе жадаючыя. Яно складаецца з пяці пытанняў пра глабальныя тэндэнцыі ў развіцці чалавецтва: якія з іх найбольш паўплываюць на жыццё чалавецтва і наколькі важна краінам працаваць над імі разам.

Падставай для дыскусіі сталі глабальныя перамены ў свеце: змяняецца клімат планеты і склад насельніцтва, развіваюцца тэхналогіі. У аснове рызык, з якімі сутыкаецца чалавецтва, — няроўнасць, што расце, зацяжныя канфлікты, новыя формы гвалту. Для пераадолення гэтых рызык спатрэбіцца супрацоўніцтва, якое выходзіць за рамкі межаў краін, асобных сектараў і пакаленняў. Неабходнае яно і для дасягнення нашай агульнай мэты пабудовы больш бяспечнага, справядлівага і ўстойлівага свету.

Удзел у апытанні дапаможа павысіць эфектыўнасць міжнароднага рэгулявання гэтых тэндэнцый і наблізіць дасягненне Мэтаў устойлівага развіцця.

карта сайта