Меню

Беларусь выйшла ў фінал конкурсу Green Gown Awards-2020

14 чэрвеня 2020

Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма з праектам аб Мэтах устойлівага развіцця «Школа зялёнага валанцёра: 17 МУР» выйшаў у фінал конкурсу Green Gown Awards-2020 у намінацыі «Уцягнутасць студэнтаў». Пераможцаў абвесцяць 8 ліпеня 2020 года падчас правядзення палітычнага форуму ААН высокага ўзроўню па пытаннях устойлівага развіцця.

Праект «Школа зялёнага валанцёра» рэалізуецца рэсурсным цэнтрам Green Office BSPU. Каардынатары цэнтра разам са студэнтамі універсітэта абмяркоўваюць прынцыпы і спосабы дасягнення Мэтаў ўстойлівага развіцця і важнасць адукацыі для ўстойлівага развіцця.

Конкурс Green Gown Awards праводзіцца пры падтрымцы Праграмы ААН па навакольным асяроддзі. Мэта конкурсу – папулярызацыя ініцыятыў і пошук лідараў у галіне ўстойлівага развіцця, умацаванне супрацоўніцтва паміж установамі адукацыі, бізнесам, дзяржаўнымі органамі і грамадскімі арганізацыямі. З праектамі фіналістаў у розных намінацыях можна пазнаёміцца ў брашуры Green Gown Awards-2020.

карта сайта