Меню

Мэта 13. Прыняцце тэрміновых захадаў па барацьбе са змяненнем клімату і яго наступствамі

Імплементацыя Мэты 13 у Беларусі

Выкіды парніковага газу, звязаныя з дзейнасцю чалавека, дасягнулі гістарычнага максімуму. Змяненне клімату, якое паскараецца эканамічным ростам і павелічэннем колькасці насельніцтва, аказвае шырокае ўздзеянне на чалавека і прыродныя сістэмы ў кожнай краіне на кожным кантыненце.

З павышэннем тэмпературы паветра і акіяна колькасць снегу і лёду зменшылася, а ўзровень мора ўзняўся. Па наяўных прагнозах, цягам XXI стагоддзя тэмпература паверхні Зямлі працягне павялічвацца, і калі не прыняць дзейсных захадаў, прырост у нашым стагоддзі, па ўсёй верагоднасці, перавысіць 3 градусы па Цэльсіі. Пачынаючы з 1990 года, сусветны аб'ём выкідаў вуглякіслага газу (СО2) павялічыўся амаль на 50 адсоткаў. За апошнія сто гадоў сярэднесусветны ўзровень мора падняўся на 19 сантыметраў у сувязі з павелічэннем колькасці вады ў акіянах, што выклікана агульным пацяпленнем і раставаннем леднікоў. 

Паколькі змяненне клімату істотна ўплывае на эканамічнае развіццё, прыродныя рэсурсы і барацьбу з галечай, вырашэнне гэтай праблемы зрабілася неад'емным складнікам дасягнення ўстойлівага развіцця. Выпрацоўка недарагіх і канцэптуальных рашэнняў праблемы змянення клімату дазволіць пазбегнуць дэстабілізацыі дасягненняў апошніх дзесяцігоддзяў у выніку гэтай з'явы і забяспечыць краінам здаровую і жыццяздольную эканоміку.

Кампаніі могуць прыняць удзел у вырашэнні праблемы, узяўшы на сябе абавязацельства скараціць вугляродную залежнасць сваёй дзейнасці і ланцугоў паставак. Гэтага можна дасягнуць наступнымі шляхамі:

  • павышэннем энергаэфектыўнасці;
  • скарачэннем вугляроднага следу прадукцыі, паслугаў і працэсаў кампаніі;
  • вызначэннем мэтавых паказчыкаў скарачэння шкодных выкідаў у адпаведнасці з навуковымі дасягненнямі;
  • нарошчваннем аб'ёму інвестыцый у распрацоўку наватарскіх і агульнадаступных прадуктаў і паслугаў з улікам праблемы змянення клімату і необходнасці скарачэння вугляроднага следу.

Дадатковая інфармацыя на сайце Мінстата: Мэта №13

медыя

Архіў
Передача бесконтактных термометров Национальным координатором и представителями ООН в учреждения здравоохранения Минской области
Встреча, посвящённая долгосрочным приоритетам устойчивого развития в Беларуси
Round table “A new paradigm of sustainable demographic development”
Круглы стол «Новая парадыгма ўстойлівага дэмаграфічнага развіцця»
Форум «Актуальныя напрамкі гендэрнай палітыкі ў кантэксце Мэтаў ўстойлівага развіцця»
Форум «Інавацыі падлеткаў і моладзі для дасягнення Мэтаў ўстойлівага развіцця»
Forum “Relevant directions of gender policy in the context of the Sustainable Development Goals”
Forum “Innovations of teenagers and youth to achieve the Sustainable Development Goals”
Расширенное заседание группы по координации СМИ по продвижению Целей устойчивого развития в Беларуси
Расширенное заседание региональной группы устойчивого развития «Локализация Целей устойчивого развития в Гомельской области»
Международный семинар по внедрению Интегрированной основы геопространственной информации
Общая встреча партнёрской группы устойчивого развития
Круглый стол «Новая парадигма устойчивого демографического развития: ключевые элементы»
Выездное заседание Гомельской региональной группы по устойчивому развитию
Форум «Инновации подростков и молодежи для достижения Целей устойчивого развития»
Форум «Актуальные направления гендерной политики в контексте Целей устойчивого развития»
Национальный форум устойчивого развития
Региональный форум национальных координаторов по ЦУР
Подписание Меморандума о взаимопонимании между ПРООН и Фондом
Конференция «Стратегии и партнерство для достижения Целей устойчивого развития», 7 июня, 2018 г
Политический форум высокого уровня по устойчивому развитию 2017, Нью-Йорк
Саммит Организации Объединенных Наций по устойчивому развитию 25 сентября 2015 года, Нью-Йорк
Завтрак с Национальным координатором по достижению Целей устойчивого развития, Первая встреча партнёрской группы устойчивого развития при Совете по устойчивому развитию, 25 января 2018 г, Минск
Пресс-конференция заместителя Председателя Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь, Национального координатора по достижению Целей устойчивого развития (ЦУР). Щёткиной Марианны Акиндиновны, 2 августа 2017 гю, Национальный пресс-центр,
Парламентские слушания «Партнерство ветвей власти как необходимое условие успешного достижения Целей устойчивого развития (ЦУР)», 19 декабря 2017 г., Совет Республики Национального собрания Республики Беларусь, Минск
Цели устойчивого развития – имплементация на национальном и региональном уровнях, Семинар – совещание, 15 НОЯБРЯ 2017 г., Минск
Женское предпринимательство как фактор устойчивого развития, международная конференция, 10 октября 2017, Минск

карта сайта