Меню

Мэта 15. Абарона і аднаўленне экасістэм сушы і спрыянне іх рацыянальнаму выкарыстанню, рацыянальнае карыстанне ляснымі рэсурсамі, барацьба з апустыньваннем, спыненне працэсу дэградацыі зямель і іх узнаўленне, а таксама спыненне працэсу страты біяразнастайнасці

Імплементацыя Мэты 15 у Беларусі

Каля 31 адсотка сушы на нашай планеце пакрыта лясамі. Лясы забяспечваюць нас жыццёва важнымі рэсурсамі — пачынаючы ад паветра і сканчваючы пітной вадой і прадуктамі харчавання. Прыкладна для 1,6 мільярды людзей лес з'яўляецца крыніцай існавання. У лясах засяроджана больш за 80 адсоткаў усіх відаў жывёлаў, раслінаў і казюрак, якія жывуць на сушы. З 8300 вядомых відаў жывёлаў 8 адсоткаў вымерлі, а яшчэ 22 адсоткі знаходзяцца на мяжы вымірання.

Амаль 75 адсоткаў насельніцва Зямлі, што жыве за рысай беднасці, адчуваюць непасрэдны ўплыў дэградацыі глебаў. 2,6 мільярды чалавек наўпрост залежаць ад сельскай гаспадаркі, пры гэтым 52 адсоткі земляў сельскагаспадарчага прызначэння сярэдне або моцна церпяць ад дэградацыі.

Біяразнастайнасць ёсць асновай мноства паслугаў, якія прадстаўляюцца як на мясцовым, так і на глабальным узроўні, а адказы на змяншэнне біяразнастайнасці могуць мець розны характар — ад эмацыйнага да ўтылітарнага. Напрыклад, паводле падлікаў, казуркі і іншыя пераносчыкі пылку прыносяць харчоваму сектару сусветнай эканомікі больш за 200 млрд. дал. ЗША ў год. Тры чвэрці лекаў, якія найчасцей выпісваюць у свеце, утрымліваюць кампаненты, вырабленыя з экстрактаў раслінаў, якія могуць апынуцца пад пагрозай. Стыхійныя бедствы, выкліканыя тым, што на экасістэмы негатыўна ўплываюць дзейнасць чалавека і змены клімату, штогод робяць шкоду ў памеры больш за 300 млрд. дал. ЗША. Вынішчэнне і дэградацыя лясоў вядуць да страты ўсімі відамі свайго асяроддзя пражывання, зніжэння якасці прэснай вады, падвышэння ўзроўню эрозіі глебы, дэградацыі земляў і павелічэнню выкідаў вугляроду ў атмасферу.

Мы непазбежна робімся прычынай змяненняў у экасістэме, у якой жывем, аднак мы можам рабіць выбар, які альбо падтрымлівае разнастайнасць, альбо абясцэньвае яе. У лік захадаў, якія мы можам ажыццявіць, уваходзяць другасная перапрацоўка, уключэнне ў свой рацыён прадуктаў з мясцовых ўстойлівых крыніцаў, спажыванне толькі тых прадуктаў, якія нам неабходныя, і скарачэнне спажывання энергіі пры дапамозе эфектыўных сістэмаў ацяплення і ахалоджвання.

Апроч гэтага, трэба з павагай ставіцца да дзікай прыроды і карыстацца толькі тымі магчымасцямі экатурызму, якія грунтуюцца на павазе і этычным стаўленні да дзікай прыроды, каб не парушаць натуральны ход яе існавання. Спрыянне фармаванню міралюбівага і адкрытага грамадства ў інтарэсах устойлівага развіцця, забеспячэнне доступу да правасуддзя для ўсіх і стварэнне на ўсіх узроўнях эфектыўных, падсправаздачных і заснаваных на шырокім удзеле установаў

Дадатковая інфармацыя на сайце Мінстата: Мэта №15

медыя

Архіў
Встреча, посвящённая долгосрочным приоритетам устойчивого развития в Беларуси
Round table “A new paradigm of sustainable demographic development”
Круглы стол «Новая парадыгма ўстойлівага дэмаграфічнага развіцця»
Форум «Актуальныя напрамкі гендэрнай палітыкі ў кантэксце Мэтаў ўстойлівага развіцця»
Форум «Інавацыі падлеткаў і моладзі для дасягнення Мэтаў ўстойлівага развіцця»
Forum “Relevant directions of gender policy in the context of the Sustainable Development Goals”
Forum “Innovations of teenagers and youth to achieve the Sustainable Development Goals”
Расширенное заседание группы по координации СМИ по продвижению Целей устойчивого развития в Беларуси
Расширенное заседание региональной группы устойчивого развития «Локализация Целей устойчивого развития в Гомельской области»
Международный семинар по внедрению Интегрированной основы геопространственной информации
Общая встреча партнёрской группы устойчивого развития
Круглый стол «Новая парадигма устойчивого демографического развития: ключевые элементы»
Выездное заседание Гомельской региональной группы по устойчивому развитию
Форум «Инновации подростков и молодежи для достижения Целей устойчивого развития»
Форум «Актуальные направления гендерной политики в контексте Целей устойчивого развития»
Национальный форум устойчивого развития
Региональный форум национальных координаторов по ЦУР
Подписание Меморандума о взаимопонимании между ПРООН и Фондом
Конференция «Стратегии и партнерство для достижения Целей устойчивого развития», 7 июня, 2018 г
Политический форум высокого уровня по устойчивому развитию 2017, Нью-Йорк
Саммит Организации Объединенных Наций по устойчивому развитию 25 сентября 2015 года, Нью-Йорк
Завтрак с Национальным координатором по достижению Целей устойчивого развития, Первая встреча партнёрской группы устойчивого развития при Совете по устойчивому развитию, 25 января 2018 г, Минск
Пресс-конференция заместителя Председателя Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь, Национального координатора по достижению Целей устойчивого развития (ЦУР). Щёткиной Марианны Акиндиновны, 2 августа 2017 гю, Национальный пресс-центр,
Парламентские слушания «Партнерство ветвей власти как необходимое условие успешного достижения Целей устойчивого развития (ЦУР)», 19 декабря 2017 г., Совет Республики Национального собрания Республики Беларусь, Минск
Цели устойчивого развития – имплементация на национальном и региональном уровнях, Семинар – совещание, 15 НОЯБРЯ 2017 г., Минск
Женское предпринимательство как фактор устойчивого развития, международная конференция, 10 октября 2017, Минск

карта сайта