Арыентацыя на будучыя пакаленні: падлеткі і моладзь - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Арыентацыя на будучыя пакаленні: падлеткі і моладзь

Арыентацыя на будучыя пакаленні: падлеткі і моладзь

Дадзеная платформа паскарэння МУР арыентавана на будучыню, у якой маладыя людзі маюць шмат магчымасцяў для годнай занятасці, здаровага ладу жыцця і ўдзелу ў прыняцці найважнейшых дзяржаўных рашэнняў. Для пабудовы такой будучыні грамадству важна забяспечыць:

1. здароўе, дабрабыт і развіццё падлеткаў і маладых людзей; 2. пашырэнне магчымасцей для ўцягнутасці, рэалізацыі правоў і фарміравання навыкаў моладзі.

Каб знізіць рызыкі для здароўя моладзі, звязаныя з залежнасцямі, хваробамі, гвалтам, псіхічнымі расстройствамі і стрэсам, неабходна ўдасканальваць доступ да паслуг сэксуальнага і рэпрадуктыўнага здароўя, а таксама псіхасацыяльнай дапамогі. Важна падтрымліваць найбольш уразлівыя групы, напрыклад, маладых людзей з інваліднасцю. Акрамя таго, неабходна ўдасканальваць выхаваўчыя і рэабілітацыйныя праграмы для прафілактыкі правапарушэнняў і паляпшэння сацыяльнай інтэграцыі людзей, якія ўчынілі супрацьпраўныя дзеянні.

Для таго, каб моладзь валодала неабходнымі ведамі і навыкамі і мела магчымасць для актыўнай уцягнутасці ў жыццё сучаснага грамадства патрэбны бесперапынныя інвестыцыі ў сістэму адукацыі Рэспублікі Беларусь, асабліва ў вышэйшую і прафесійную адукацыю. Гэта дазволіць маладым людзям атрымаць доступ да новых тэхналогій і дысцыплін, а таксама асвоіць прафесіі ў растучых сектарах, такіх як ІКТ. Адукаваныя і высокакваліфікаваныя маладыя спецыялісты з’яўляюцца зыходным пунктам для інтэграцыі Беларусі ў новую глабальную эканоміку ведаў.

КАРТА САЙТА