Гендэрная роўнасць мае на ўвазе грамадства, у якім і жанчыны, і мужчыны маюць роўныя магчымасці, правы і абавязацельствы ва ўсіх сферах жыцця.
Каб дасягнуць і ўмацоўваць гендэрную роўнасць важна выконваць баланс эканамічных і працоўных магчымасцей мужчыны і жанчыны. Гэтаму спрыяе заахвочванне занятасці жаночага насельніцтва ў сектарах, якія з’яўляюцца прыбытковымі, але ў якіх жанчын усё яшчэ мала, паколькі гэтыя сферы традыцыйна лічацца «мужчынскімі»: прамысловасць, будаўніцтва, інфармацыйныя тэхналогіі, прызначэнне кваліфікаваных спецыялістаў-жанчын на высокія пасады, стымуляванне жаночага прадпрымальніцтва, асабліва ў тых сектарах, дзе жанчыны недастаткова прадстаўлены (напрыклад, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі).
Важную ролю адыгрываюць меры, накіраваныя на падтрымку бацькоўства і раўнамернага размеркавання абавязкаў мужчыны і жанчыны ў сям’і. Да такіх мер адносяцца з’яўленне новых дзіцячых садоў, цэнтраў развіцця дзяцей, школ, гнуткія графікі работы і водпускаў з улікам сямейнага становішча, прасоўванне частковай занятасці, стымуляванне мужчын да догляду дзяцей і раздзялення сямейных абавязкаў. Такія меры таксама павялічваюць нараджальнасць у краіне, паколькі маладыя бацькі ведаюць, што са з’яўленнем дзяцей іх лад жыцця і эканамічныя магчымасці істотна не зменяцца, і яны змогуць быць паспяховымі бацькамі, працягваючы займацца любімай справай і зарабляць.
Найважнейшай часткай гендэрнай роўнасці з’яўляецца таксама прафілактыка насілля і дамаганняў у адносінах да жанчын і дзяўчынак. Для таго, каб звесці да мінімуму рызыкі насілля па палавой прыкмеце важна павышаць інфармаванасць насельніцтва аб гэтай тэме і пераадольваць існуючыя стэрэатыпы.
КАРТА САЙТА