Моладзевыя паслы МУР правялі адукацыйны квэст «МУР у дзеянні» ў МДААЦ «Лідэр» - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Моладзевыя паслы МУР правялі адукацыйны квэст «МУР у дзеянні» ў МДААЦ «Лідэр»

27 красавіка 2026

22 красавіка 2026 года Моладзевыя паслы Мэт устойлівага развіцця сумесна з каардынацыйным аддзелам «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» Цэнтра развіцця педагагічнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка (БДПУ) правялі адукацыйны квэст «МУР у дзеянні» ў Мінскім гарадскім адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Лідэр».

Квэст праходзіў у фармаце каманднай працы па тэматычных станцыях. Дзеці сфарміравалі пяць каманд, атрымалі маршрутныя лісты і інструкцыі па выкананні інтэрактыўных заданняў квэста на кожнай са станцый:

  • «Асацыяцыі»: складанне лагічных ланцужкоў паміж выявамі МУР і адпаведнымі паняццямі;
  • «Піктаграмы»: знаёмства з правіламі правядзення ўстойлівых мерапрыемстваў;
  • «Энергаполіс»: праверка эрудыцыі ў ролі знаўцаў;
  • «Жанчыны Беларусі»: знаёмства з біяграфіямі і дасягненнямі выдатных жанчын нашай краіны;
  • «Меркаванні»: дэманстрацыя кемлівасці і крэатыўнага мыслення.

Правядзенне адукацыйнага квэста «МУР у дзеянні» дазволіла дзецям паглыбіць веды аб Мэтах устойлівага развіцця, а таксама патрэніраваць логіку, крэатыўнасць і навыкі каманднага ўзаемадзеяння.


Крыніца інфармацыі

КАРТА САЙТА