29 красавіка 2026
Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Алейнік назначаны Нацыянальным каардынатарам па дасягненню Мэт устойлівага развіцця. Адпаведны Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №140 падпісаны 28 красавіка 2026 г.
У адпаведнасці з дакументам Уладзіслаў Татарыновіч вызвалены ад гэтай пасады.
Дзейнасць Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця накіравана на каардынацыю намаганняў па дасягненні МУР і рэалізуецца ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 мая 2017 г. № 181 «Аб Нацыянальным каардынатары па дасягненні Мэт устойлівага развіцця».
КАРТА САЙТА