Самы вялікі ўрок аб МУР
Тэматыка ўстойлівага развіцця з’яўляецца асобасна і сацыяльна значнай. Яна звязана з жыццём кожнага з нас і валодае развіваючым патэнцыялам, садзейнічае фарміраванню цэласнай карціны свету, і адэкватнаму разуменню месца чалавека ў ім, развіццю асобасных і прафесійных навыкаў, кампетэнтнасці навучэнцаў у выяўленні і вырашэнні глабальных і лакальных праблем.
Мэта Самага вялікага ўрока аб МУР
Мэтай з’яўляецца сфарміраваць у навучэнцаў разуменне значнасці Мэт устойлівага развіцця ў вырашэнні глабальных праблем сучаснасці і ўсведамленне ролі кожнага жыхара планеты ў працэсах дасягнення МУР.
Меркаваныя вынікі правядзення заняткаў
Удзельнікі ведаюць:
- значэнне ўсіх 17 МУР для сусветнай супольнасці і для сваёй краіны.
Удзельнікі могуць:
- вызначыць, якія МУР з’яўляюцца прыярытэтнымі для развіцця Рэспублікі Беларусь;
- растлумачыць, чаму МУР важныя для ўсіх і кожнага;
- назваць канкрэтныя крокі, якія можа зрабіць кожны, каб стварыць лепшы свет для цяперашніх і будучых пакаленняў.
Матэрыялы навучальнага занятку
Прэзентацыя «Самы вялікі ўрок аб МУР»
Матэрыялы Самага вялікага ўрока аб МУР распрацаваны супрацоўнікамі Каардынацыйнага цэнтра «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» БДПУ у рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», які рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Расійскай Федэрацыяй.