12 верасня 2022
10 верасня 2022 года ў рамках Фестывалю навукі-2022 Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт ім. Максіма Танка і Моладзевыя паслы Мэт устойлівага развіцця арганізавалі інтэрактыўную пляцоўку «МУР: місія выканальная».
Удзельнічаючы ў тэматычных гульнях і квэстах, наведвальнікі інтэрактыўнай пляцоўкі пазнаёміліся з правіламі правядзення ўстойлівых мерапрыемстваў, даведаліся, як растлумачыць сваім дзецям аб тым, што такое ўстойлівае развіццё, а таксама, як змяніць свой лад жыцця і выпрацаваць экадружалюбныя звычкі.
Арганізацыя інтэрактыўнай пляцоўкі па тэме ўстойлівага развіцця ўносіць уклад у выкананне Рэспублікай Беларусь Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
КАРТА САЙТА