Моладзевыя паслы МУР прынялі ўдзел у Міжнародным моладзевым форуме па МУР - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Моладзевыя паслы МУР прынялі ўдзел у Міжнародным моладзевым форуме па МУР

25 снежня 2023

12-15 снежня 2023 года ў Маскве праходзіў II Міжнародны моладзевы форум дзяржаў–удзельніц СНД па Мэтам устойлівага развіцця. Форум аб’яднаў каля 100 маладых лідэраў дзяржаў–удзельніц СНД, якія актыўна ўдзельнічаюць у прасоўванні і рэалізацыі МУР на прасторы СНД.

У рамках работы форуму Моладзевыя паслы МУР расказалі ўдзельнікам форуму аб вопыце работы Каардынацыйнага цэнтра «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ім. М. Танка па рэалізацыі МУР сярод дзяцей і моладзі, дзейнасці і ключавых праектах Моладзевых паслоў МУР у Беларусі, вывучылі формы работы і вопыт краін СНД у сферы рэалізацыі МУР. Акрамя таго, Моладзевыя паслы МУР сумесна з іншымі ўдзельнікамі форуму распрацавалі праектныя ініцыятывы, накіраваныя на дасягненне МУР і вылучылі прапановы па далейшым супрацоўніцтве ў сферы ўстойлівага развіцця на прасторы СНД.

Правядзенне Міжнароднага моладзевага форуму дзяржаў-удзельніц СНД па Мэтам устойлівага развіцця садзейнічае развіццю міжнароднага і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, што ўносіць важны ўклад у рэалізацыю Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб форуме можна азнаёміцца па спасылцы.

КАРТА САЙТА