23 ліпеня 2024
У чэрвені – жніўні 2024 года ў аздараўленчых і школьных лагерах па ўсёй Беларусі рэалізуецца праект «Устойлівае лета».
Мэта праекта – папулярызацыя Мэт устойлівага развіцця сярод моладзі і абмеркаванне новых ідэй у галіне ўстойлівага развіцця ў кантэксце сучасных выклікаў.
У рамках праекта Маладзёжныя паслы Мэт устойлівага развіцця і іх дублёры праводзяць займальныя інтэрактыўныя заняткі для вучняў дзіцячых лагераў па тэматыцы ўстойлівага развіцця. Заняткі ўжо прайшлі ў аздараўленчых лагерах «Краезнавец», «Белыя Росы», «Свіцязь», «Юныя эколагі», «Сосны», «Бярозка», «Лясны агеньчык», дзіцячым лагеры працы і адпачынку «Наватары», дзіцячым санаторыі «Жамчужына», а таксама ў дзесяці школьных лагерах на базе дзяржаўных устаноў адукацыі.
Рэалізацыя праекта «Устойлівага лета» праводзіцца ў рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь па нацыяналізацыі і лакалізацыі МУР», які фінансуецца Урадам Расійскай Федэрацыі, і ўносіць важны ўклад у папулярызацыю ідэй і каштоўнасцей Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
КАРТА САЙТА