31 мая 2022
25 мая 2022 года адбыўся заключны занятак праекта «Устойлівыя майстэрні», арганізаваны Каардынацыйным цэнтрам «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця», валанцёрскім атрадам МУР, а таксама Моладзевымі пасламi МУР 5 «Гендэрная роўнасць», МУР 6 «Чыстая вада і санітарыя», МУР 12 «Адказнае спажыванне і вытворчасць».
Асноўнай мэтай праекта з’яўлялася прасоўванне ідэй устойлівага развіцця сярод дзяцей і моладзі, фарміраванне экадружалюбных звычак і «ўстойлівага» ладу жыцця.
У рамках праекта прайшлі 4 сустрэчы, удзельнікамі якіх сталі навучэнцы 8-10 класаў ДУА «Гімназія №19 г. Мінска». Кожная сустрэча ўключала тэарэтычны блок, прысвечаны задачам МУР, і інтэрактыўны блок, падчас якога навучэнцы выконвалі практыка-арыентаваныя тэматычныя заданні.
У ходзе правядзення праекта «Устойлівыя майстэрні» навучэнцы абмеркавалі пытанні біяразнастайнасці, фінансавай пісьменнасці, энергазберажэння і адказнага спажывання, а таксама распрацавалі «трэкеры» устойлівых звычак і стварылі матывацыйны постэры.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб праекце можна азнаёміцца па спасылцы: https://esdcc.bspu.by/news/universitet/zavershilsya-proekt-ustoichivye-masterskie.
КАРТА САЙТА