Моладзевыя паслы МУР падзяліліся сваім бачаннем дасягнення МУР у Беларусі

29 жніўня 2023 года ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце ім. М. Танка адбылася сустрэча «Моладзевае бачанне Мэт устойлівага развіцця ў Беларусі», прымеркаваная да Глабальнага Саміту МУР, які адбудзецца 16-18 верасня 2023 года ў Штаб-кватэры ААН у Нью-Йорку.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел Моладзевыя паслы МУР, Нацыянальны каардынатар па дасягненні МУР у Беларусі, прадстаўнікі Моладзевай кансультатыўнай групы ЮНІСЕФ, члены Валанцёрскага атрада МУР, прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Каардынацыйнага савета па АУР.
У ходзе сустрэчы Моладзевыя паслы МУР правялі SWOT-аналіз і вызначэнні поспехі, дасягнутыя Рэспублікай Беларусь у рамках чатырох платформ:
- пераход да «зялёнай» эканомікі для забеспячэння інклюзіўнага і ўстойлівага росту;
- арыентацыя на будучыя пакаленні;
- лічбавыя пераўтварэнні і сацыяльныя інавацыі;
- гендэрная роўнасць у грамадстве.
Акрамя таго, рабятам было прапанавана распрацаваць 2-3 праекты, рэалізацыя якіх можа стымуляваць прагрэс у рамках гэтых платформ і вызначыць магчымыя рызыкі ў ходзе іх рэалізацыі.
Матэрыялы сустрэчы і відэазварот Моладзевых паслоў МУР будуць уключаны ў праграму выступлення беларускай дэлегацыі на Саміце МУР у Нью-Йорку.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб сустрэчы можна азнаёміцца па спасылцы.