Моладзевыя паслы МУР прынялі ўдзел у маладзёжным стрыме па тэматыцы ўстойлівага развіцця - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Моладзевыя паслы МУР прынялі ўдзел у маладзёжным стрыме па тэматыцы ўстойлівага развіцця

3 мая 2022

26 красавіка 2022 года ў рамках акцыі «Падзеі, лёсы, памяць: разам ва ўстойлівую будучыню» на базе Палаца дзяцей і моладзі г. Мінска «Арыён» адбыўся маладзёжны стрым «МУР: місія выканальная». У стрыме прынялі ўдзел навучэнцы і педагогі сярэдніх школ №204, №8, №141, №210, гімназіі №19, Палаца дзяцей і моладзі г. Мінска «Арыён», члены Межуніверсітэцкага клуба сяброў Мэт устойлівага развіцця, жыхары мікрараёна Шабаны.

У ролі мадэратараў маладзёжнага стрыму выступілі спецыялісты Каардынацыйнага цэнтра «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка і Маладзёжныя паслы МУР 1 «Ліквідацыя галечы», МУР 5 «Гендэрная роўнасць», МУР 12 «Адказная патрэба.

Стрым уключаў правядзенне пяці інтэрактыўных пляцовак «Меркавання МУР», «Пакінь свой след», «Ведай, каб захаваць», «Эўрыка», «Лінгвістычны канструктар». Тэматыка заданняў пляцовак была прысвечана Мэтам устойлівага развіцця.

КАРТА САЙТА