Моладзевыя паслы МУР прынялі ўдзел у распрацоўцы экалагічных праектаў - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Моладзевыя паслы МУР прынялі ўдзел у распрацоўцы экалагічных праектаў

5 ліпеня 2022

29 і 30 чэрвеня 2022 года Моладзевыя паслы МУР 14, 16 і 17 бралі ўдзел і ЭКА-марафоне, арганізаваным Рэспубліканскім цэнтрам экалогіі і краязнаўства і Дзіцячым Фондам ААН (Юнісеф) у Рэспубліцы Беларусь.

На працягу двух дзён Моладзевыя паслы МУР дапамагалі школьнікам распрацоўваць праекты экалагічнай накіраванасці, расказвалі пра Мэты ўстойлівага развіцця, адказвалі на найбольш хвалюючыя сацыяльныя і экалагічныя пытанні.

Пасля заканчэння ЭКА-марафону было падрыхтавана больш за 10 экалагічных праектаў, якія атрымалі фінансаванне.

Правядзенне ЭКА-марафону ўносіць уклад у фарміраванне экалагічна прыязных паводзін, развіццё прадпрымальніцкага ладу мыслення, а таксама ў рэалізацыю Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

КАРТА САЙТА