14 лютага 2023
Моладзевы пасол МУР 1 «Ліквідацыя галечы» Кацярына Андрукевіч прыняла ўдзел у Міжнародным моладзевым анлайн-конкурсе навуковых і навукова-фантастычных прац «Гарызонт 2100», накіраваным на генерацыю маладымі людзьмі інавацыйных ідэй, навуковых гіпотэз, фантастычных ідэй, прагнозных сцэнарыяў будучыні. Яе навуковая праца «Ад выкарыстання настольных гульняў у навучанні да паўнавартаснага гульнявога навучання. Як будзе мяняцца погляд на адукацыю ў XXI стагоддзі?» была адзначана дыпломам I ступені. Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел больш за 1200 студэнтаў, школьнікаў і экспертаў з 63 краін свету.
Таксама, Моладзевы пасол прыняла ўдзел у Міждысцыплінарнай экспертнай Форсайт-сесіі ў рамках Міжнароднага моладзевага форума «Свет 2100: глабальныя трэнды і будучыня вачыма маладых». Моладзь і эксперты, згрупаваўшыся ў некалькі даследчых груп, у рэжыме Форсайта ажыццявілі абгрунтаваныя прагнозы верагодных сцэнараў будучыні і крэатыўны пошук яго мадэляў у такіх галінах як Чалавек будучыні, Будучыня соцыума, глабальны свет Будучыні, Будучыня навукі, Тэхналогіі будучыні, Будучыня эканомікі, Будучыня навакольнага асяроддзя і ўстойлівага развіцця, Будучыня асяроддзя пасялення чалавецтва, а таксама сумесна змадэлявалі цэласную карціну жаданай будучыні да 2100 года, яго канкрэтныя трэнды, сцэнары і паказчыкі.
КАРТА САЙТА