27 кастрычніка 2022
13-16 кастрычніка 2022 года ў Маскве прайшоў першы Міжнародны моладзевы форум дзяржаў-удзельніц СНД па Мэтам устойлівага развіцця. Удзел у рабоце форуму прыняла Моладзевы пасол МУР 17 «Партнёрства ў інтарэсах устойлівага развіцця» Стэфанія-Віталія Віннічак.
Форум з’яўляўся адкрытай дыялогавай пляцоўкай для абмену вопытам, стварэння новых ідэй і праектаў па развіццю і рэалізацыі ініцыятыў у галіне ўстойлівага развіцця на прасторы СНД. Работа форуму была арганізавана па напрамках: адукацыя і навука, інавацыйнае развіццё, сацыяльнае прадпрымальніцтва, валанцёрства, здароўе і дабрабыт, экалагічная ўстойлівасць і адказнае спажыванне.
Падчас мерапрыемства Моладзевыя паслы МУР, прадстаўнікі маладзёжных аб’яднанняў, лідэры маладзёжнага грамадскага руху, маладыя спецыялісты, прадстаўнікі дзяржаўных органаў і міжнародных ведамстваў абмеркавалі ўклад моладзі ў Парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года і падзяліліся ўласным вопытам дзейнасці ў сферы МУР.
Правядзенне Міжнароднага моладзевага форуму дзяржаў-удзельніц СНД па Мэтам устойлівага развіцця ўнясе важны ўклад у рэалізацыю Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
КАРТА САЙТА