Моладзевы погляд на Мэты ўстойлівага развіцця - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Моладзевы погляд на Мэты ўстойлівага развіцця

25 жніўня 2021

22 жніўня 2021 года Моладзевыя паслы Мэтаў ўстойлівага развіцця арганізавалі на базе Мінскага гарадскога адукацыйна-аздараўленчага цэнтра «Лідэр» сусветнае кафэ «Моладзевы погляд на прасоўванне Мэтаў ўстойлівага развіцця».

Сусветнае кафэ праводзілася ў рамках праекта «Устойлівае лета» для папулярызацыі Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, разгляду актуальных праблем і вылучэння новых ідэй з пункту гледжання сучаснай моладзі ў кантэксце Мэтаў ўстойлівага развіцця.

Кожная каманда атрымала персанальнае заданне па тэматыцы Мэтаў ўстойлівага развіцця. Рабяты ў займальнай сяброўскай атмасферы паспяхова і эфектыўна справіліся з пастаўленымі задачамі. У завяршэнне мерапрыемства адбылася насычаная дыскусія, падчас якой удзельнікі сусветнага кафэ агучылі свае прапановы, меркаванні і ініцыятывы па дасягненню Мэтаў ўстойлівага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама зрабілі акцэнт на актуальных праблемах і спосабах іх дасягнення.

КАРТА САЙТА