Нацыянальны каардынатар па дасягненню МУР Анатоль Ісачэнка сустрэўся з моладзевымі пасламі МУР у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Нацыянальны каардынатар па дасягненню МУР Анатоль Ісачэнка сустрэўся з моладзевымі пасламі МУР у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка

13 мая 2021

29 красавіка ў БДПУ адбылася сустрэча Нацыянальнага каардынатара па дасягненні МУР Анатоля Ісачэнкі з Моладзевымі пасламі МУР, прадстаўнікамі рэспубліканскіх органаў кіравання, якія ўваходзяць у склад Савета па ўстойлівым развіцці і прадстаўнікамі экспертнай і навуковай супольнасці.

На сустрэчы Анатоль Ісачэнка адзначыў, што пытанні ўключэння моладзі ў папулярызацыю МУР важныя для ўсёй створанай сёння ў Беларусі архітэктуры кіравання працэсамі ўстойлівага развіцця. Міністр адукацыі Ігар Карпенка звярнуў увагу на патэнцыял моладзевых ініцыятыў, інавацыйных праектаў і магчымасцяў для развіцця моладзевага лідэрства, а рэктар універсітэта Аляксандр Жук распавёў аб прасоўванні ідэй і практык адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця ў дзейнасці БДПУ.

Удзельнікі сустрэчы таксама абмеркавалі ўзаемадзеянне Моладзевых паслоў і міністэрстваў ды ведамстваў, якія іх курыруюць, і падтрымалі правядзенне тэматычнай змены «Моладзь і МУР» ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня». Больш падрабязна пра сустрэчу можна пачытаць на старонцы каардынацыйнага цэнтра «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця».

Фота: esdcc.bspu.by

КАРТА САЙТА