Студэнцкі спартыўна-творчы фестываль «Мы разам!» прайшоў у Мінску - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Студэнцкі спартыўна-творчы фестываль «Мы разам!» прайшоў у Мінску

20 верасня 2021

17 верасня 2021 года ў «Студэнцкай вёсцы» прайшоў студэнцкі спартыўна-творчы фестываль «Мы разам!». У рамках урачыстага адкрыцця фестывалю было арганізавана выступленне і майстар-класы творчых калектываў устаноў вышэйшай адукацыі. Гасцей, студэнтаў, навучэнцаў моладзь чакала сусветнае кафэ ад моладзевых паслоў Мэтаў ўстойлівага развіцця.

Моладзевыя паслы МУР сумесна з рэсурсным цэнтрам «Green Office BSPU» арганізавалі інтэрактыўную пляцоўку, на якой былі прапанаваны розныя тэматычныя актыўнасці ў кантэксце Мэтаў ўстойлівага развіцця. На пляцоўцы можна было прыняць удзел у розных мерапрыемствах: гульня «Што? Дзе? Калі?» па Мэтам ўстойлівага развіцця; міні-віктарына «Тэхналогіі ў экалогіі»; сартаванне смецця; шашкі з вечкаў; роспіс экомайки.

Правядзенне фестывалю і іншых падобных мерапрыемстваў садзейнічае папулярызацыі Мэтаў ўстойлівага развіцця і большаму ўцягванню насельніцтва ў дасягненне МУР, што спрыяе рэалізацыі Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030.

З больш падрабязнай інфармацыяй пра фестываль можна азнаёміцца па спасылцы: https://edu.gov.by/news/molodezh-belarusi-osoznaet-otvetstvennost-za-sudbu-otechestva-sokhranenie-istoricheskoy-pamyati/.

КАРТА САЙТА