У Мінску пройдзе адукацыйны інтэнсіў для Моладзевых паслоў МУР і іх дублёраў - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Мінску пройдзе адукацыйны інтэнсіў для Моладзевых паслоў МУР і іх дублёраў

14 мая 2024

З 16 па 18 траўня 2024 г. у Беларускім дзяржаўным універсітэце ім. М. Танка адбудзецца адукацыйны інтэнсіў для Моладзевых паслоў Мэт устойлівага развіцця і іх дублёраў. Інтэнсіў накіраваны на павышэнне дасведчанасці аб дзейнасці Рэспублікі Беларусь, накіраванай на дасягненне МУР, а таксама вывучэнне метадычных прыёмаў па прасоўванні Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года сярод падлеткаў і моладзі.

Інтэнсіў праводзіцца Каардынацыйным цэнтрам «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. М. Танка пры падтрымцы Дзіцячага фонду ААН у Беларусі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь па нацыяналізацыі і лакалізацыі МУР», які рэалізуецца агенцтвамі ААН у Рэспубліцы Беларусь і фінансуецца Урадам Расійскай Федэрацыі.

Праграмай адукацыйнага інтэнсіўу запланавана правядзенне тэматычнага трэнінгу па сацыяльнай інклюзіі, экскурсій, лекцыі, цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў кампетэнтнаснай інтэрнэт-алімпіяды па ўстойлівым развіцці, а таксама прагляд і абмеркаванне работ медыяфестывалю «Галасы маладых за ўстойлівае развіццё».

Праграма адукацыйнага інтэнсіўу для Моладзевых паслоў і дублёраў МУР

КАРТА САЙТА