У ВНУ Беларусі рэалізуецца праект «Устойлівы ўніверсітэт»

У Беларусі стартаваў Рэспубліканскі праект «Устойлівы універсітэт – 2025», накіраваны на павышэнне дасведчанасці студэнтаў аб Мэтах устойлівага развіцця, рэалізацыю маладымі людзьмі праектаў, якія дапамогуць дасягнуць гэтых глабальных Мэт, а таксама інфармаванне студэнтаў аб конкурсе «Моладзевыя паслы Мэт устойлівага развіцця – будучыня планеты ў нашых руках».

Праграма праекта ўключае правядзенне навучальных мерапрыемстваў рознага фармату ў ВНУ Беларусі.

Першае мерапрыемства – Форум маладых эканамістаў «Устойлівы універсітэт – 2025» – адбылося 23–24 кастрычніка 2025 года ва УА «Гродзенскі дзяржаўны аграрны універсітэт», аб’яднаўшы студэнтаў, выкладчыкаў, экспертаў і іншых зацікаўленых у прасоўванні прынцыпаў устойлівага развіцця.

Удзельнікам форуму быў прадстаўлены агляд прагрэсу краіны па такіх напрамках, як ліквідацыя беднасці, забеспячэнне якаснай адукацыі, устойлівая сельская гаспадарка і кліматычныя ініцыятывы. Асаблівая ўвага была ўдзелена нацыянальным стратэгіям і міжнародным абавязацельствам, якія Беларусь узяла на сябе ў рамках Парадаку дня – 2030.

Уклад моладзі ў дасягненне МУР і яе бачанне сучасных выклікаў быў прадстаўлены дублёрам Моладзевага пасла МУР 1 Веранікай Налівайкай у рамках даклада «Канцэпцыя ўстойлівага развіцця». Яна таксама акцэнтавала ўвагу на неабходнасці захавання балансу паміж эканамічным ростам, сацыяльнай справядлівасцю і захаваннем навакольнага асяроддзя і падкрэсліла важную ролю ўніверсітэтаў як цэнтраў устойлівых інавацый.

Рэалізацыя Рэспубліканскага праекта «Устойлівы універсітэт» робіць важны ўнесак у папулярызацыю сярод моладзі Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

.

Крыніца інфармацыі