1

У Беларусі сфарміравана трэцяе скліканне Моладзевых паслоў МУР

18 лютага 2022 года на базе Рэспубліканскага маладзёжнага цэнтра адбыўся фінал конкурсу «Моладзевыя паслы МУР — устойлівае развіццё ў нашых руках».

У фінале конкурсу прынялі ўдзел 32 канкурсанты, з якіх было выбрана 17 лепшых. Пераможцы конкурсу сфарміравалі трэцяе скліканне Моладзевых паслоў МУР.

Моладзевымі пасламi Мэт устойлівага развіцця на 2022 – 2023 гады сталі:

МУР 1 – Андрукевіч Кацярына (Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка);

МУР 2 – Жыліна Таццяна (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту);

МУР 3 – Шумчэня Данііл (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі);

МУР 4 – Анішчанка Лізавета (Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт);

МУР 5 – Сталёрава Уладзіслава (Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка);

МУР 6 – Яфімавіч Максім (Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны);

МУР 7 – Мартынава Вера (Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы);

МУР 8 – Грэчка Уладзіслаў (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, факультэт міжнародных адносін);

МУР 9 – Баранаў Аляксандр (Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі);

МУР 10 – Манковіч Паліна (Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт);

МУР 11 – Красоўская Кацярына (Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт);

МУР 12 – Кастэль Арцём (Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка);

МУР 13 – Асадчы Міхаіл (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, хімічны факультэт);

МУР 14 – Гунько Вадзім (Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы);

МУР 15 – Крупенка Вікторыя (Гомельскі Дзяржаўны Універсітэт імя Ф. Скарыны);

МУР 16 – Міхалкін Дзмітрый (Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносін);

МУР 17 – Віннічак Стэфанія-Віталія (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, юрыдычны факультэт).

Дзейнасць Моладзевых паслоў МУР уносіць важны ўклад у рэалізацыю Рэспублікай Беларусь Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.