У гімназіі №19 г. Мінск прашла сустрэча Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь з Моладзевымі посламі і пасланнікамі Мэт устойлівага развіцця

31 мая 2022 года напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей і Сусветнага дня навакольнага асяроддзя на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 19 г. Мінска» адбылася сустрэча Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь з Моладзевымі пасламі МУР і пасланнікамі МУР – вучнямі 8-10-х класаў гімназіі №19 г. Мінска.
На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні ўцягвання дзяцей і моладзі ў дасягненне Мэт устойлівага развіцця. Моладзевыя паслы і пасланнікі МУР расказалі пра свае ініцыятывы і прадэманстравалі прыклады канкрэтных крокаў па іх дасягненні.
Уцягванне моладзі ў дасягненне МУР уносіць важны ўклад у рэалізацыю Рэспублікай Беларусь Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб сустрэчы можна азнаёміцца па спасылцы.