У гімназіі г. Светлагорска абмеркавалі Мэты ўстойлівага развіцця

27 студзеня 2021 года ў гімназіі г. Светлагорска Моладзевымi пасоламi МУР 4 была праведзена дзелавая гульня, прысвечаная дасягненню Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця.
У ходзе дзелавой гульні навучэнцам была прадастаўлена магчымасць абмеркаваць пытанні дасягнення Рэспублікай Беларусь МУР 3 «Добрае здароўе і дабрабыт», МУР 4 «Якасная адукацыя» і МУР 13 «Барацьба са змяненнем клімату».
Пагрузіўшыся ў праблематыку разгляданых пытанняў, хлопцы абмеркавалі найбольш актуальныя задачы МУР і спосабы іх вырашэння, прапанавалі маладзёжныя ініцыятывы па дасягненню МУР і расказалі, які ўклад кожны з іх можа ўнесці ў рэалізацыю Парадку дня -2030.