Нацыянальны каардынатар па дасягненні МУР
Для каардынацыі намаганняў Рэспублікі Беларусь па дасягненню Мэт устойлівага развіцця Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 мая 2017 г. № 181 «Аб Нацыянальным каардынатары па дасягненні Мэт устойлівага развіцця» заснаваны інстытут Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця.
Нацыянальным каардынатарам па дасягненні Мэт устойлівага развіцця з’яўляецца намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргей Хаменка. Ён прызначаны Нацыянальным каардынатарам Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 чэрвеня 2024 г. № 236 «Аб Нацыянальным каардынатары па дасягненні Мэт устойлівага развіцця».
У перыяд з 9 сакавіка 2023 г. па 17 чэрвеня 2024 г. пост Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця займаў Валерый Бельскі.
У перыяд з 21 лютага 2022 г. па 9 сакавiка 2023 г. пасаду Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця займаў Леанід Заяц.
У перыяд з 13 лютага 2020 г. па 21 лютага 2022 г. пасаду Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця займаў Анатоль Ісачэнка.
У перыяд з 25 мая 2017 г. па 13 лютага 2020 г. пасаду Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця займала Марыяна Шчоткіна.
Нацыянальны каардынатар па дасягненню мэтаў ўстойлівага развіцця арганізуе разгляд розных аспектаў дасягнення Мэт ўстойлівага развіцця, уносіць рэкамендацыі па ўдасканаленні гэтага працэсу, праводзіць мерапрыемствы па прасоўванні мэтаў ўстойлівага развіцця і штогадовага дакладвае прэзідэнту аб прагрэсе дасягнення Мэт ўстойлівага развіцця. Нацыянальны каардынатар па дасягненню Мэт ўстойлівага развіцця прадстаўляе Рэспубліку Беларусь на міжнародным узроўні, дакладваючы аб прагрэсе ў дасягненні Мэт ўстойлівага развіцця.