Меню

Парламенцкая група ўстойлівага развіцця

Рабочая група Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па дасягненні Рэспублікай Беларусь Мэтаў устойлівага развіцця (парламенцкая група ўстойлівага развіцця) створана рашэннямі Прэзідыума Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у сакавіку 2020 года.

Кіраўніком парламенцкай групы ўстойлівага развіцця з'яўляецца Лісковіч Віктар Андрэевіч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Намеснікам кіраўніка парламенцкай групы ўстойлівага развіцця з'яўляецца Савіных Андрэй Уладзіміравіч, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах.

У склад Парлямэнцкай групы ўстойлівага развіцця ўключаны:
ад Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь – члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Варанюк Дзмітрый Сяргеевіч, Іванец Андрэй Іванавіч, Рачкоў Сяргей Анатольевіч, Рунец Таццяна Аркадзьеўна, Русы Міхаіл Іванавіч, Сівец Сяргей Міхайлавіч, Чайчыц Віктар Іванавіч;
ад Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
Ананіч Лілія Станіславаўна, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі;
Бегеба Валянціна Канстанцінаўна, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы;
Белаконеў Алег Аляксеевіч, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па нацыянальнай бяспецы;
Канановіч Людміла Мікалаеўна, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па працы і сацыяльных пытаннях;
Любецкая Святлана Анатольеўна, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве;
Макарына-Кібак Людміла Эдуардаўна, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы;
Марзалюк Ігар Аляксандравіч, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы;
Нікалайкін Віктар Паваловіч, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве;
Семяняка Валянцін Міхайлавіч, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце;
Стэльмашок Сяргей Пятровіч, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па бюджэце і фінансах;
Струнеўскі Андрэй Мікалаевіч, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі;
Шаўчук Мікалай Мікалаевіч, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па аграрнай палітыцы.

Рашэнне аб стварэнні першай парламенцкай працоўнай групы па Мэтах устойлівага развіцця было прынята 11 снежня 2017 года на пасяджэнні Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

У снежні 2017 года пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН у Беларусі прайшлі адкрытыя парламенцкія слуханні «Партнёрства галін улады як неабходная ўмова паспяховага дасягнення Мэтаў ўстойлівага развіцця». Па іх выніках былі прынятыя рэкамендацыі, якія былі адпраўлены для арганізацыі выканання ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.

карта сайта