Савет па ўстойлівым развіцці - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Савет па ўстойлівым развіцці

Савет па ўстойлівым развіцці

Савет па ўстойлівым развіцці з’яўляецца дарадчым і кансультатыўным органам, часткай нацыянальнай архітэктуры кіравання працэсам дасягнення Мэт устойлівага развіцця. Савет па ўстойлівым развіцці створаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 мая 2017 г. №181 «Аб Нацыянальным каардынатары па дасягненню Мэт устойлівага развіцця».

У склад Савета па ўстойлівым развіцці ўваходзяць прадстаўнікі на ўзроўні не ніжэйшым за намеснікаў кіраўнікоў наступных дзяржаўных органаў і арганізацый:

  1. Генеральная пракуратура
  2. Нацыянальны банк
  3. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
  4. Нацыянальны статыстычны камітэт
  5. Следчы камітэт
  6. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю
  7. Міністэрства архітэктуры і будаўніцтвы
  8. Міністэрства ўнутраных спраў
  9. Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі
  10. Міністэрства аховы здароўя
  11. Міністэрства замежных спраў
  12. Міністэрства інфармацыі
  13. Міністэрства лясной гаспадаркі
  14. Міністэрства абароны
  15. Міністэрства адукацыі
  16. Міністэрства па падатках і зборах
  17. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях
  18. Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя
  19. Міністэрства прамысловасці
  20. Міністэрства сувязі і інфарматызацыі
  21. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання
  22. Міністэрства спорту і турызму
  23. Міністэрства транспарту і камунікацый
  24. Міністэрства працы і сацыяльнай абароны
  25. Міністэрства фінансаў
  26. Міністэрства эканомікі
  27. Міністэрства энергетыкі
  28. Міністэрства юстыцыі
  29. Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях
  30. Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі
  31. Дзяржаўны мытны камітэт
  32. Абласныя і Мінскі гарадскі выканаўчыя камітэты

Узначальвае Савет па ўстойлівым развіццi Нацыянальны каардынатар па дасягненню Мэт устойлівага развіцця.

У рамках Савета па ўстойлівым развіццi сфарміраваны міжсектаральныя групы па сацыяльных пытаннях, эканоміцы, экалогіі, адукацыі, маніторынгу і ацэнцы дасягнення МУР.

Кіраўніцтва міжсектаральных груп ажыццяўляюць намеснікі кіраўнікоў адпаведных дзяржаўных органаў.

Да работы Савета па ўстойлівым развіццi падключаюцца прадстаўнікі дзелавых колаў, грамадскіх аб’яднанняў і міжнародных арганізацый. Склад удзельнікаў кожнага пасяджэння вызначае Нацыянальны каардынатар па дасягненні МУР зыходзячы з пытанняў, якія разглядаюцца.

Пасяджэнні Савета па ўстойлівым развіццi праводзяцца раз у год. Нацыянальны каардынатар мае права збіраць Савет часцей, пры неабходнасці абмеркавання асобных пытанняў.

КАРТА САЙТА