У Рэспубліцы Беларусь распрацаваны законапраект «Аб змяненні законаў па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання», які прадугледжвае стварэнне ўмоў для максімальна працяглага пражывання непрацаздольных грамадзян дома, развіцця стацыянаразамяшчальных форм сацыяльнага абслугоўвання і нефармальнага догляду.
Да ліку асноўных навацый законапраекта адносяцца:
Удасканаленне сістэмы сацыяльнага абслугоўвання ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 1, 3, 10 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб законапраекце можна азнаёміцца па спасылцы.
Важную ролю ў рэгіянальным устойлівым развіцці адыгрываюць гарады «80 плюс», якія ўключаюць 15 працэнтаў занятых у эканоміцы, 150 тыс. кв. метраў гатовых індустрыяльных пляцовак, больш за 500 гектараў незанятых участкаў у свабодных эканамічных зонах. Плануецца, што да канца 2025 года ў гэтых гарадах будзе рэалізавана як мінімум 100 праектаў з агульным аб’ёмам інвестыцый больш за 600 млн рублёў і створана 3,5 тысячы працоўных месцаў.
Змяншэнне рэгіянальнай дыферэнцыяцыі ўносіць важны ўклад у рэалізацыю Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб рэгіянальных праектах можна азнаёміцца па спасылцы.
Штогод у Рэспубліцы Беларусь праводзіцца рэспубліканскі конкурс па скарачэнні выкідаў ад механічных транспартных сродкаў.
Для ўдзелу ў конкурсе ў 2023 годзе суб’ектам гаспадарання, якія эксплуатуюць 25 і больш адзінак механічных транспартных сродкаў, неабходна да 15 лютага 2023 года накіраваць у абласныя і Мінскі гарадскі камітэты прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя справаздачы ўдзельнікаў конкурсу.
Парадак арганізацыі і правядзення конкурсу вызначаны Інструкцыяй аб парадку правядзення рэспубліканскага конкурсу па скарачэнні выкідаў ад механічных транспартных сродкаў, зацверджанай пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ад 29 жніўня 2019 г. № 27.
Правядзенне рэспубліканскага конкурсу па скарачэнні выкідаў ад механічных транспартных сродкаў уносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 3, 13 і іншых МУР.
У Віцебскай вобласці зацверджана абласная інвестыцыйная праграма на 2023 год, згодна з якой плануецца рэалізаваць 244 інвестпраекты, на суму каля 165 млн руб. Асаблівая ўвага пры распрацоўцы дакумента ўдзелена нарошчванню аб’ёмаў узвядзення жылля, а таксама забеспячэнню жылых раёнаў сацыяльна гарантаванымі аб’ектамі. Каля 76,2 працэнта агульнага аб’ёму фінансавання праграмы будзе накіравана ў сферу жыллёвага будаўніцтва і жыллёва-камунальных паслуг. Таксама, у абласную інвестпраграму ўключаны аб’екты сферы адукацыі, інжынерна-транспартнай інфраструктуры, меліярацыі, аховы здароўя, водаадвядзення, станцый абезжалезвання і інш.
Удасканаленне сацыяльнай інфраструктуры робіць унёсак у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 6, 10, 11 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб інвестпраграме можна азнаёміцца па спасылцы.
З мэтай развіцця прамысловасці ў рэгіёнах у Рэспубліцы Беларусь рэалізуецца ініцыятыва па стварэнню сеткі індустрыяльных паркаў – яны будуць адкрывацца ў гарадах і раёнах з больш як 80 тыс. жыхароў па ўсёй краіне і будуць разлічаны ў першую чаргу на прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу. У тыпавых індустрыяльных парках створаць мясцовыя мытныя зоны і адукацыйныя цэнтры, чыгуначныя і аўтамабільныя транспартныя вузлы.
Да 1 студзеня 2025 года плануецца завяршыць будаўніцтва і запусціць вытворчасці першых індустрыяльных паркаў – у Баранавічах і Пінску. Так, у індустрыяльным парку ў Баранавічах упор будзе рабіцца на машынабудаванне і выпуск прыбораў. У Пінску плануецца развіваць біятэхналагічную вытворчасць.
Рэалізацыя праекта па стварэнню індустрыяльных паркаў будзе садзейнічаць эканамічнаму росту рэгіёнаў, развіццю ў іх малога і сярэдняга бізнесу і інвестыцыйнай актыўнасці, што ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 1, 8, 9 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб сетцы індустрыяльных паркаў можна азнаёміцца па спасылцы.
У мікрараёне Брылевічы г. Мінска запушчаны першы суперхуткі зарадны комплекс для электратранспарту. На тэрыторыі комплексу ўстаноўлены восем станцый для зарадкі электрамабіляў, сем з якіх 100-кілаватныя і адна – суперхуткая на 350 кВт, а таксама сістэма назапашвання энергіі, якая дазваляе акумуляваць энергію і зніжае нагрузку на энергасістэму ў гадзіны пік.
Плануецца, што да 2030 года ў Беларусі будзе пабудавана 87 суперхуткіх зарадных комплексаў, у тым ліку больш шырокай канфігурацыі. Усяго, на сённяшні дзень, у краіне ўведзена ў эксплуатацыю 628 зарадных станцый, з якіх 435 – хуткай зарадкі.
Стварэнне зарадных станцый для электрамабіляў уносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 7, 11, 12, 13 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца па спасылцы.
У сучасных умовах асабліва актуальна ўкараненне інавацыйных інструментаў бюджэтаваньня. У 2022 годзе экспертамі падрыхтаваны рэкамендацыі па бюджэтаванні, арыентаваным на вынік, у сістэме аховы здароўя і праведзена навучанне па гэтай тэме кіраўнікоў арганізацый аховы здароўя і эканамістаў, а таксама распрацаваны навучальны дапаможнік «Бюджэтаванне, арыентаванае на вынік і клініка-затратныя групы як інструмент павышэння эфектыўнасці сістэмы».
Укараненне інавацыйных інструментаў бюджэтавання ў сістэме аховы здароўя ўнясе ўклад у рэалізацыю Рэспублікай Беларусь Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
У Беларусі распрацаваны і запушчаны ў работу сайт Дэмаграфічнага рэсурснага цэнтра. На сайце прадстаўлены актуальныя дадзеныя аб дэмаграфічнай палітыцы краіны, адукацыйных цэнтрах і канферэнцыях, базы з гендэрнай статыстыкай, выніковым перапісам насельніцтва Беларусі, колькасцю, натуральным і міграцыйным рухам насельніцтва, узроўнем яго дабрабыту, здароўя, адукацыі і інш.
Функцыянаванне сайта Дэмаграфічнага рэсурснага цэнтра будзе садзейнічаць павышэнню эфектыўнасці збору, аналізу і выкарыстання дэмаграфічных даных краіны, што ўнясе ўклад у рэалізацыю Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб сайце можна азнаёміцца па спасылцы.
20 снежня 2022 года ў г. Чэрвень Мінскай вобласці адбыўся круглы стол на тэму «Ідэі і магчымасці прадпрымальніцтва ў сельскай гаспадарцы. Сакрэт паспяховага бізнес-праекта».
У рабоце круглага стала прынялі ўдзел прадстаўнікі Дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Чэрвеньскага і Вілейскага раённых выканаўчых камітэтаў, Беларускага саюза жанчын, Белінвестбанка, бізнес-саюзаў (асацыяцый), а таксама жанчыны-прадпрымальнікі рэгіёну.
У ходзе дыскусіі былі абмеркаваны магчымасці для развіцця жаночага бізнесу ў сельскай гаспадарцы, магчымыя цяжкасці ў гэтай сферы дзейнасці, а таксама асветлена дзеючая сістэма дзяржпадтрымкі суб’ектам МСП.
Падтрымка жаночых прадпрымальніцкіх ініцыятыў робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 5, 8, 10 і іншых МУР.
У 2022 годзе ў Беларусі адрамантавана 800 км рэспубліканскіх дарог, 1450 км мясцовых дарог, рэканструявала і адрамантавала на рэспубліканскіх дарогах 35 маставых збудаванняў. У ліку найбольш значных аб’ектаў, якія былі ўведзены ў эксплуатацыю (рэканструяваны), мост праз Заходнюю Дзвіну на пад’ездзе да Наваполацка, транспартная развязка па вул. Касманаўтаў у Гродне, маставы пераход праз Бярэзіну ў Барысаве. Уведзены ў эксплуатацыю 4 пуцеправоды па праекту «Рэспубліканскія масты і рэканструкцыя аўтадарогі М3».
Падтрыманне і развіццё дарожнай сеткі краіны ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 11 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб рэканструкцыі дарог можна азнаёміцца па спасылцы.
КАРТА САЙТА