29 лістапада 2022 года ў Мінску адбылася прэс-канферэнцыя па тэме «Экалагічны турызм: перспектыўныя напрамкі для развіцця».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міністэрства лясной гаспадаркі, Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму, паляўнічага гаспадарчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Белдзяржахота».
Падчас прэс-канферэнцыі ўдзельнікі абмеркавалі напрамкі развіцця экалагічнага турызму ў Рэспубліцы Беларусь, у прыватнасці добраўпарадкаванне інфраструктуры, стварэнне і абнаўленне зялёных маршрутаў і экалагічных сцежак, спосабы экалагічнай асветы насельніцтва, магчымасці развіцця інклюзіўнага экалагічнага турызму і інш.
Развіццё экалагічнага турызму ўносіць важны ўклад у рэалізацыю Рэспублікай Беларусь Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб прэс-канферэнцыі можна азнаёміцца па спасылцы.
У лістападзе 2022 года ў населеных пунктах Гомельскай вобласці плануюць увесці ў эксплуатацыю 19 станцый абезжалезвання.
Усяго ў Беларусі на 2022 год запланавана будаўніцтва 55 станцый абезжалезвання і падключэнне 4 населеных пунктаў да сістэм водазабеспячэння з вадой пітной якасці, што забяспечыць спажыўцоў якасным водазабеспячэннем на ўзроўні 97,1%.
Забеспячэнне насельніцтва якасным водазабеспячэннем уносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 6 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца па спасылцы.
З 1 кастрычніка 2022 года адкрыта рэгістрацыя на ўдзел у Рэспубліканскім прафесійным конкурсе на дасягненні ў галіне цыфравізацыі і лічбавай трансфармацыі «Лідэры лічбавай эканомікі – 2022». Арганізатарам гэтага праекта з’яўляецца цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва «Дзелавыя медыя».
Да ўдзелу ў конкурсе запрошаны прадпрыемствы і арганізацыі розных галін эканомікі, заказчыкі, распрацоўшчыкі і інтэгратары, рэзідэнты і не рэзідэнты Рэспублікі Беларусь, якія ўкаранілі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь IT-прадукты, IT-праекты, рашэнні з пацверджаным эканамічным эфектам.
У рамках конкурсу выдзелены тры групы намінацый: па лічбавых прадуктах, рэалізаваных праектах і кампаніях-лідэрах у галіне цыфравізацыі і лічбавай трансфармацыі.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў працягнецца да 10 снежня 2022 года.
Правядзенне конкурсу «Лідэры лічбавай эканомікі – 2022» пасадзейнічае выяўленню перадавых рашэнняў, распрацовак, лічбавых тэхналогій краіны і ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 9 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб конкурсе можна азнаёміцца па спасылцы.
24 – 25 лістапада 2022 года ў рамках Міжнароднага эканамічнага форуму «Млын поспеху» ў Магілёве пры падтрымцы ПРААН у Рэспубліцы Беларусь праходзіць ІІІ Магілёўскі рэгіянальны форум па ўстойлівым развіцці.
Праграмай форуму прадугледжана падвядзенне вынікаў абласнога конкурсу лепшых практык па рэалізацыі Стратэгіі ўстойлівага развіцця Магілёўскай вобласці на перыяд да 2035 года, а таксама правядзенне двух пленарных пасяджэнняў «Зялёны пераход да інклюзіўнага і ўстойлівага росту. Цыркулярная эканоміка і інавацыйныя механізмы зялёнага фінансавання» і «Рэгіянальнае ўстойлівае развіццё Магілёўскай вобласці». Удзельнікам форуму будуць прадстаўлены міжнародныя і рэгіянальныя трэнды развіцця цыркулярнай эканомікі, вопыт укаранення прынцыпаў зялёнай эканомікі і прасоўвання цыркулярнай эканомікі, дарожная карта па пераходзе да цыркулярнай эканомікі, а таксама рэгіянальны вопыт распрацоўкі і рэалізацыі стратэгій, ініцыятыў і праектаў устойлівага развіцця.
Правядзенне Магілёўскага рэгіянальнага форуму па ўстойлівым развіцці ўнясе ўклад у развіццё Магілёўскай вобласці, а таксама ў дасягненне Рэспублікай Беларусь Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
24-25 лістапада 2022 года ў Мінску пройдзе Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Здароўе і навакольнае асяроддзе». Арганізатарамі канферэнцыі выступяць Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр гігіены».
У рабоце канферэнцыі прымуць удзел больш за 250 вядучых вучоных і практыкаў з арганізацый гігіены і таксікалогіі Беларусі, Расіі, Арменіі, Малдовы, Казахстана, Францыі. Спецыялісты абмяркуюць пытанні гігіены навакольнага асяроддзя і экалогіі, умоў працы працуючых, клінічнай прафпаталогіі, метады аналітычнага лабараторнага кантролю, фарміраванне здаровага ладу жыцця і інш.
Прамая трансляцыя канферэнцыі будзе арганізавана па спасылцы.
Правядзенне міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Здароўе і навакольнае асяроддзе» зробіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 3, 8 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб канферэнцыі можна азнаёміцца па спасылцы.
24 лістапада 2022 года ў Мінску пройдзе Форум адказнага бізнесу, на якім прадстаўнікі беларускіх кампаній падзеляцца досведам рэалізацыі праектаў у сферы ўстойлівага развіцця.
У ходзе мерапрыемства беларускі бізнес прадэманструе, які ўклад уносяць прадпрымальнікі ў сацыяльнае і экалагічнае развіццё краіны. Удзельнікі раскажуць аб практыках у галіне экалогіі, дабрачыннасці, валанцёрства, падтрымкі мясцовых супольнасцяў, асобных уразлівых слаёў насельніцтва, падзеляцца сваімі дасягненнямі ў галіне сацыяльнай адказнасці і прадставяць вынікі праектаў апошніх гадоў, а таксама абмяркуюць выклікі і неабходнасць развіцця карпаратыўнай устойлівасці.
Прыняць удзел у форуме можна ў анлайн і афлайн фармаце. Каб выбраць упадабаны фармат удзелу, неабходна запоўніць форму рэгістрацыі.
Правядзенне Форуму адказнага бізнесу ўнясе ўклад у рэалізацыю Рэспублікай Беларусь Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб форуме можна азнаёміцца па спасылцы.
11 лістапада 2022 года ў рамках праекта «Школа адказных паводзін і спажывання» Моладзевы пасол МУР №7 Мартынава Вера правяла квіз «Недарагая і чыстая энергія» для 7-8 класаў ДУА «Гродзенская Гарадская Гімназія імя А.І. Дубко».
У ходзе каманднай работы школьнікі пазнаёміліся з правіламі рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў і мерамі, якія садзейнічаюць дасягненню Мэты ўстойлівага развіцця.
Правядзенне квіта «Недарагая і чыстая энергія» зробіць унёсак у дасягненне Рэспублікі Беларусь Мэт устойлівага развіцця 7, 13 і іншых МУР.
18 лістапада 2022 года ў Мінску адбылося пасяджэнне Савета па ўстойлівым развіцці. У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі абмеркавалі вынікі работы Савета па ўстойліваму развіццю за 2021-2022 гады і планы работы на 2023 год, рэалізацыю Рэспублікай Беларусь Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, прадстаўленне Рэспублікай Беларусь другога Добраахвотнага нацыянальнага агляду на пасяджэнні Палітычнага форуму высокага ўзроўню па ўстойлівым развіцці ў Нью-Йорку, а таксама вынікі экспертнай комплекснай ацэнкі фінансавання ў рамках дзяржаўных праграм з улікам Мэт устойлівага развіцця і інш.
Запіс пасяджэння Савета па ўстойлівым развіцці даступны па спасылцы.
З 14 па 20 лістапада 2022 года ў Беларусі праходзіць Тыдзень прадпрымальніцтва – 2022. Мэтай правядзення Тыдня прадпрымальніцтва з’яўляецца прыцягненне ўвагі грамадскасці да тэмы прадпрымальніцтва, важнасці развіцця дзелавой актыўнасці, стварэння ў краіне спрыяльнага дзелавога клімату.
У рамках Тыдня прадпрымальніцтва – 2022 плануецца правядзенне шэрагу бізнес-мерапрыемстваў па абмеркаванні пытанняў фарміравання ўмоў ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці, новых ініцыятыў у сферы прадпрымальніцтва, у тым ліку развіцця аграбізнесу, сацыяльнага прадпрымальніцтва. Асобныя мерапрыемствы будуць прысвечаны малому бізнесу, дзе будзе дадзена магчымасць атрымаць прамыя кансультацыі ад экспертаў-практыкаў, маркетолагаў, юрыстаў і іншых спецыялістаў у розных галінах развіцця і вядзення бізнесу. Усе мерапрыемствы мяркуюць вольныя зносіны са спецыялістамі, інвестарамі, прадстаўнікамі дзяржаўных структур.
Правядзенне Тыдня прадпрымальніцтва ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 8 і іншых МУР.
КАРТА САЙТА