admin, Автор в Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі - Page 111 of 182

У БДПУ падвялі вынікі конкурсу «Навучаем. Прасоўваем. Дзейнічаем»

У БДПУ падвялі вынікі конкурсу «Навучаем. Прасоўваем. Дзейнічаем»

13 кастрычніка 2022 года ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка прайшоў метадычны форум «Навучаем. Прасоўваем. Дзейнічаем».

Метадычны форум стаў фінальным мерапрыемствам Рэспубліканскага конкурсу метадычных матэрыялаў «Навучаем. Прасоўваем. Дзейнічаем», які праводзіўся Каардынацыйным цэнтрам «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» ў мэтах фарміравання кампетэнцый педагогаў у галіне адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця, папулярызацыі ідэй і каштоўнасцей устойлівага развіцця сярод педагагічнай грамадскасці і прасоўвання МУР сярод дзяцей і моладзі.

Праграма метадычнага форуму ўключала цырымонію ўзнагароджання лаўрэатаў конкурсу і правядзенне трох тэматычных пляцовак: «Дасягнем МУР разам», «З аглядкай на будучыню», «Першыя крокі да МУР».

Усяго ў 2022 годзе для ўдзелу ў конкурсе было даслана 2358 работ. Работы лаўрэатаў конкурсу будуць размешчаны на сайце праекта і апублікаваны на старонках часопіса «Народная асвета».

Правядзенне Рэспубліканскага конкурсу метадычных матэрыялаў «Навучаем. Прасоўваем. Дзейнічаем» уносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 4 і іншых МУР.

20 кастрычніка 2022 года ў Мінску прайшла II Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця», арганізаваная Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці.

У 2022 годзе тэма канферэнцыі — праблемы прававога рэгулявання інтэлектуальнай уласнасці, прававая ахова і абарона аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці, у тым ліку ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт, эканамічныя і іншыя аспекты інтэлектуальнай уласнасці.

У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці, Еўразійскай эканамічнай камісіі, Выканаўчага камітэта Садружнасці Незалежных дзяржаў, Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы і Еўразійскай патэнтнай арганізацыі, а таксама кіраўнікі дзяржаўных органаў, члены Парламента, грамадскія дзеячы і вучоныя.

Па выніку мерапрыемства паміж Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці і Расійскай дзяржаўнай акадэміяй інтэлектуальнай уласнасці падпісаны Дагавор аб рэалізацыі сеткавага трэка.

Правядзенне Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця» робіць унёсак у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 9 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб канферэнцыі можна азнаёміцца па спасылцы.

18 кастрычніка 2022 года ў Мінску адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: «Кліматычная палітыка Беларусі, ахова атмасфернага паветра і азонавага слоя для дабрабыту будучых пакаленняў».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі, Мінскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Нацыянальнага навукова-даследчага цэнтра маніторынгу азонасферы БДУ, Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі і кантролю радыеактыўнага асяроддзя.

Падчас прэс-канферэнцыі ўдзельнікі падвялі вынікі экалагічных акцый, якія праводзяцца ў краіне, абмеркавалі дзейнасць і распрацоўкі ў сферы кліматычнай палітыкі Беларусі, разгледзелі працэс маніторынгу азонасферы, навакольнага асяроддзя і змянення клімату Беларусі, а таксама ацанілі экалагічную сітуацыю краіны і дасягнутыя вынікі ў вырашэнні кліматычных праблем Беларусі.

Запіс прэс-канферэнцыі «Кліматычная палітыка Беларусі, ахова атмасфернага паветра і азонавага слоя для дабрабыту будучых пакаленняў» у відэа-фармаце даступны па спасылцы.

Абарона атмасфернага паветра і азонавага слоя ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 12, 13 і іншых МУР.

20 кастрычніка 2022 года ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча Начальніка галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі Міністэрства замежных спраў Беларусі з кіраўніцтвам прадстаўніцтваў Праграмы развіцця ААН (ПРААН), Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ), Фонду ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА), Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), акрэдытаваных у Беларусі.

У ходзе сустрэчы ўдзельнікі абмеркавалі праектную дзейнасць агенцтваў ААН у Беларусі, а таксама разгледзелі ход рэалізацыі і перспектывы супрацоўніцтва па імплементацыі праектаў, накіраваных на выкананне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця ў адпаведнасці з Парадкам дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб сустрэчы можна азнаёміцца па спасылцы.

Галоўнай задачай у сферы абыходжання з цвёрдымі камунальнымі адходамі з’яўляецца павышэнне ўзроўню іх перапрацоўкі з уцягваннем у эканамічны абарот другаснай сыравіны. Узровень выкарыстання цвёрдых камунальных адходаў у 2021 годзе ў Беларусі склаў 31,1% і плануецца забяспечыць далейшы рост гэтага паказчыка да 2022 года. З гэтай мэтай у краіне:

  • вядуцца работы па мадэрнізацыі і развіццю інфраструктуры збору і перапрацоўкі цвёрдых камунальных адходаў;
  • прымаюцца меры па ўкараненні новых метадаў і тэхналогій выкарыстання цвёрдых камунальных адходаў;
  • укараняецца сістэма раздзельнага збору адходаў у сектары індывідуальнай жыллёвай забудовы, у тым ліку ў сельскай мясцовасці;
  • вядзецца будаўніцтва трох рэгіянальных аб’ектаў па сартаванні і выкарыстанні цвёрдых камунальных адходаў для Баранавіцкай, Аршанскай і Бабруйскай зон абслугоўвання;
  • запланавана будаўніцтва комплексу па перапрацоўцы камунальных адходаў магутнасцю каля 600 тыс. тон за год у Мінску да 2024 года.

Усяго да канца 2025 года ў Беларусі плануецца пабудаваць і ўвесці ў эксплуатацыю 16 рэгіянальных аб’ектаў па сартаванні і выкарыстанні цвёрдых камунальных адходаў з сумарнай магутнасцю каля 1,2 млн. тон камунальных адходаў у год.

Эфектыўнае абыходжанне з адходамі ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 12, 13 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі ў Беларусі можна азнаёміцца па спасылцы.

На грамадскае абмеркаванне вынесены праект пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб забеспячэнні даступнага асяроддзя для інвалідаў у жыллёвым фондзе».

Праектам прапануецца зацвердзіць правілы забеспячэння доступу і карыстання інвалідамі жылымі памяшканнямі, дапаможнымі памяшканнямі ў шматкватэрных жылых дамах, уваходамі і выхадамі са шматкватэрных жылых дамоў, у якіх знаходзяцца такія жылыя памяшканні.

Арганізатарам грамадскага абмеркавання з’яўляецца Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме або накіраваць на электронную пошту ugx@mjkx.gov.by да 30 кастрычніка 2022 года.

Стварэнне даступнага асяроддзя для людзей з інваліднасцю ў жыллёвым фондзе» робіць унёсак у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 10, 11 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб грамадскім абмеркаванні можна азнаёміцца па спасылцы.

З 13 па 27 кастрычніка 2022 года Беларускі інавацыйны фонд сумесна з Мінскім гарадскім тэхнапаркам праводзяць цыкл анлайн-семінараў «Бізнес-старт». Мэта семінараў – папулярызацыя Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў, развіццё стартап-руху ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама павышэнне прадпрымальніцкай пісьменнасці.

 У ходзе правядзення анлайн-семінараў будуць разгледжаны пытанні падрыхтоўкі тэхніка-эканамічнага абгрунтавання інавацыйнага праекта, складання фінансавай мадэлі, бізнес-планавання, маркетынгу, эфектыўнай прэзентацыі, упэўненага выступлення, пошуку фінансавання, а таксама магчымасці рэалізацыі праекта на базе Мінскага гарадскога тэхнапарку.

Правядзенне цыкла анлайн-семінараў «Бізнес-старт» зробіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб семінарах можна азнаёміцца па спасылцы.

З 8 па 22 кастрычніка 2022 года ў Магілёўскай вобласці праходзіць рэспубліканская добраахвотная акцыя «Аднавім лясы разам!». Менавіта Магілёўская вобласць найбольш пацярпела ў выніку ўраганных з’яў у 2022 годзе – на рэгіён прыйшлося 7,5 тысяч гектар санітарных высечак. У ходзе правядзення акцыі на пашкоджаных участках плануецца высадзіць 635 га новых лясоў. У першы дзень акцыі па аднаўленні лясных насаджэнняў у Магілёўскім раёне высаджана каля 50 тыс. саджанцаў, па ўсёй вобласці – амаль 260 тыс. Каб прыняць удзел у акцыі, неабходна звярнуцца ў бліжэйшыя лесагаспадарчыя ўстановы і лясніцтва Магілёўскай вобласці.

Правядзенне рэспубліканскай акцыі «Аднавім лясы разам!» унясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 13, 15 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй пра акцыю можна азнаёміцца па спасылцы.

Лічбавая пісьменнасць займае важнае месца ў жыцці сучаснага чалавека. І асабліва актуальныя такія веды для людзей старэйшага ўзросту і людзей з інваліднасцю. З гэтай мэтай у Беларусі рэалізуецца #Яанлайн. Гэты лічбавы валанцёрскі рух для кожнага, хто гатовы дзяліцца ведамі з тымі, каму патрэбен памочнік для знаёмства са светам мабільных тэхналогій. У рамках гэтага праекта распрацаваны метадычныя рэкамендацыі па павышэнні лічбавай мабільнай пісьменнасці людзей старэйшага ўзросту і людзей з інваліднасцю.

Павышэнне лічбавай мабільнай пісьменнасці людзей старэйшага ўзросту і людзей з інваліднасцю робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 9, 10 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб праекце #яанлайн можна азнаёміцца па спасылцы.

11 кастрычніка 2022 года ў рамках Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму Energy Expo адбылася навукова-практычная канферэнцыя «ESG-трансфармацыя і ўстойлівае развіццё». У ходзе канферэнцыі эксперты абмеркавалі развіццё сонечнай энергетыкі ў Рэспубліцы Беларусь, ESG рэйтынгаванне, найлепшыя даступныя тэхнічныя метады, як інструмент зніжэння адмоўнага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, канцэпцыю ўкаранення сістэм акумулявання электрычнай энергіі ў Беларускай энергасістэме, асноўныя прынцыпы даследавання вугляроднага следу як экалагічнага крытэрыю ўстойлівага. рэкамендацыі па адаптацыі энергетычнай галіны Рэспублікі Беларусь да змянення клімату, эканоміку замкнёнага цыкла і іншыя актуальныя пытанні.

Правядзенне навукова-практычнай канферэнцыі «ESG-трансфармацыя і ўстойлівае развіццё» робіць унёсак у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 7, 9, 13, 15, 17 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб канферэнцыі можна азнаёміцца па спасылцы.

КАРТА САЙТА