2 верасня 2022 года ва ўстанове культуры «Баранавіцкі краязнаўчы музей» адбылася прэзентацыя першай у Беларусі экскурсіі на «яснай мове». Праект рэалізаваны ГА «Беларуская асацыяцыя дапамогі маладым інвалідам і дзецям-інвалідам», КК «Баранавіцкі краязнаўчы музей», ДУА «Сярэдняя школа № 13 г. Баранавічы» пры падтрымцы Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта і ўключае зразумелую для ўспрымання любым чалавекам экскурсію па зале прыроды. а таксама этыкетаж на «яснай мове».
Праект будзе карысны для людзей з інтэлектуальнымі парушэннямі, тым, хто адчувае цяжкасці ў чытанні і разуменні тэксту, людзям з дэменцыяй, тым, хто перанёс інсульт або траўму галаўнога мозгу і інш.
Выкарыстанне «яснай мовы» спрыяе стварэнню даступнага асяроддзя і робіць важны ўнёсак у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 10 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб праекце можна азнаёміцца па спасылцы: https://lifeguide.by/ekskursii-na-yasnom-yazyke/?fbclid=IwAR24QaY9XXspdc3Xg4a5bs8bWYVVrHYISXKNvhwadcxvkloWchx0aKo6c4g.
Зялёныя тэрыторыі адыгрываюць важную ролю ў фарміраванні камфортнага гарадскога асяроддзя. У верасні 2022 года праводзіцца другі этап тэсціравання лічбавага рашэння па павышэнні эфектыўнасці планавання гарадскога азелянення. Гараджане гарадоў Карма, Наваполацк, Пінск і Навагрудк правядуць «зялёную інвентарызацыю» – палічаць і апішуць стан дрэў і кустоў у розных частках горада з дапамогай лічбавай платформы «Countree».
Прыняць удзел у інвентарызацыі зялёных насаджэнняў на пілотных пляцоўках у сваім горадзе можа любы гараджанін пасля праходжання ўступнага навучання. Заяўкі на ўдзел у эксперыменце прымаюцца да 9 верасня 2022 года.
Рэалізацыя ініцыятывы па павышэнні эфектыўнасці планавання гарадскога азелянення садзейнічае павелічэнню плошчы зялёных насаджэнняў, развіццю экалогіі горада і ўносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 13, 15 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб эксперыменце і ўжо дасягнутых выніках падчас першага этапа можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.undp.org/ru/belarus/press-releases/cifrovaya-karta-zelenykh-nasazhdeniy?fbclid=IwAR33QXc1ise7DLKhZwdzwG1K-MKDYVLMFfnDNARqBIR-vu8mKcLB-OiY9yU.
З 26 верасня па 9 кастрычніка 2022 года ўстанова адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства» правядзе рэспубліканскае экалагічнае мерапрыемства па ўборцы смецця «Мы клапоцімся».
Мерапрыемства накіравана на прыцягненне ўвагі моладзі да сучаснай экалагічнай сітуацыі ў гарадах і раёнах Рэспублікі Беларусь, папулярызацыю ідэі рэсурсазберажэння, выхаванне беражлівых адносін да прыроды, а таксама прадухіленне траплення адходаў, прыдатных для перапрацоўкі, у навакольнае асяроддзе.
Удзельнікамі экалагічнага мерапрыемства могуць з’яўляцца каманды навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. Склад каманды можа быць ад 10 да 20 чалавек.
Правядзенне экалагічных мерапрыемстваў уносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 6, 7, 12, 13, 15 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб экалагічным мерапрыемстве «Мы клапоцімся» можна азнаёміцца па спасылцы: https://minpriroda.gov.by/ru/news-ru/view/my-zabotimsja-v-kontse-sentjabrja-startuet-respublikanskoe-ekologicheskoe-meroprijatie-po-uborke-musora-4396/?fbclid=IwAR1K0P046oxJx1N3MiLK5263Sza2zUUDwMIEFZ7llKZ7zd-aDnM2HxoAPms.
7 верасня 2022 года ў Мінску адбудзецца прэс-канферэнцыя на тэму: «Валанцёрскі рух у Беларусі: уцягнутасць насельніцтва краіны ў дабрачынныя праекты».
У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, Беларускага фонду міру, Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Беларусі, Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ), Дабрачыннай арганізацыі «ЮніХелп».
Падчас прэс-канферэнцыі ўдзельнікі абмяркуюць якія валанцёрскія праграмы рэалізуюцца цяпер у Беларусі і як стаць іх удзельнікам, які працэнт насельніцтва Беларусі задзейнічаны ў валанцёрскіх праектах, якія напрамкі папулярныя сярод моладзі, як самастойна стварыць валанцёрскую ініцыятыву і інш.
Прамая трансляцыя прэс-канферэнцыі будзе даступна па спасылцы.
Развіццё валанцёрскага руху ў Беларусі робіць унёсак у рэалізацыю Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
У верасні 2022 года ў Рэспубліцы Беларусь стартуе акцыя па добраўпарадкаванні аб’ектаў інфраструктуры і навядзенні парадку на зямлі ў межах лясных масіваў уздоўж аўтамабільных дарог і чыгунак, вакол населеных пунктаў і садоўніцкіх таварыстваў, паблізу знакавых і памятных месц. Кампанія ахопіць усе рэгіёны краіны.
Будзе праводзіцца ачыстка лесу ад смецця і захламленасці, расчыстка квартальных прасек, выбарачныя санітарныя высечкі, добраўпарадкаванне месцаў масавага адпачынку.
Правядзенне работ па падтрыманні парадку ў лясах уносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 12, 13, 15 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй пра акцыю можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.belta.by/society/view/v-sentjabre-startuet-aktsija-po-blagoustrojstvu-lesnyh-massivov-521855-2022/.
З мэтай павысіць у дзяцей экалагічную пісьменнасць, сфарміраваць культуру «зялёных паводзін», пашырыць веды аб экатурызме, чатыры найбуйнейшыя асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Беларусі – заказнікі «Асвейскі», «Налібоцкі», «Азёры» і «Чырвоны Бор» сумесна з установамі адукацыі працуюць над стварэннем новай сеткі клубаў юных эколагаў.
У рэалізацыі ініцыятывы бяруць удзел ДУА «Асвейская сярэдняя школа Верхнядзвінскага раёна», ДУА «Клясціцкі дзіцячы садок-сярэдняя школа ім. В.А. Хамчаноўскага Расонскага раёна», ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Валожына», ДУА «Азёрская сярэдняя школа».
Створаныя клубы юных эколагаў ужо аб’ядналі больш за 100 чалавек – 80 дзяцей і 20 экспертаў-эколагаў. У клубах дзеці будуць знаёміцца з раслінным і жывёльным светам запаведных тэрыторый, даведаюцца аб важнасці захавання прыроды і біяразнастайнасці для дабрабыту чалавека. Першыя мерапрыемствы заказнікаў і сеткі клубаў юных эколагаў прайшлі летам 2022 года ў Віцебскай, Мінскай і Гродзенскай абласцях.
Стварэнне сеткі клубаў юных эколагаў зробіць важны ўнёсак у развіццё «зялёнай» эканомікі Беларусі, а таксама ў дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 13, 14, 15 і іншых МУР.
З больш падрабязна інфармацыяй аб сетцы клубаў юных эколагаў можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.belta.by/society/view/kluby-junyh-ekologov-belorusskie-zakazniki-pilotirujut-novyj-format-ekologicheskogo-obrazovanija-521532-2022/.
У 2022/2023 навучальным годзе ў ДУА «Дзіцячы сад — сярэдняя школа №4 г. Кобрына» пачне работу інавацыйны інжынерны клас. Клас будзе абсталяваны найноўшым абсталяваннем: 3D-друкаркі, канструктары, камеры – усё для таго, каб кожны вучань любога класа меў магчымасць паспрабаваць сябе ў інжынерыі.
Інавацыйны інжынерны клас дасць магчымасць навучаць школьнікаў інжынернай думкі і ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 9 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб інавацыйным інжынерным класе можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.sb.by/articles/v-novom-uchebnom-godu-v-kobrine-zarabotaet-innovatsionnyy-inzhenernyy-klass.html.
29 жніўня 2022 года ў Мінскім гарадскім палацы культуры прайшоў Мінскі гарадскі адукацыйны форум «Кропкі росту. Стратэгіі развіцця».
У форуме прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў, адміністрацыі сталічных раёнаў, упраўленняў па адукацыі, устаноў адукацыі, галіновага прафсаюза.
Асноўная мэта правядзення форуму — аналіз работы сталічнай сістэмы адукацыі за 2021/2022 навучальны год і пастаноўка задач на 2022/2023 навучальны год, вызначэнне прыярытэтных напрамкаў удасканалення адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі, у тым ліку ўдасканаленне дзейнасці па аказанні педагагічнай падтрымкі і псіхалагічнай дапамогі сем’ям у выхаванні дзяцей, забеспячэнне бяспечных умоў знаходжання дзяцей ва ўстановах адукацыі, папулярызацыю прафесійнай адукацыі сярод моладзі, прафарыентацыю школьнікаў, інклюзіўныя падыходы ў адукацыі і інш.
Правядзенне Мінскага гарадскога адукацыйнага форума «Кропкі росту. Стратэгіі развіцця» зробіць уклад ва ўдасканаленне сталічнай адукацыі, а таксама ў дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 4 і іншых МУР.
Запіс Мінскага гарадскога адукацыйнага форума «Кропкі росту. Стратэгіі развіцця» даступна па спасылцы: https://www.youtube.com/watch?v=nmlJaaG3Zsk.
З 1 верасня 2022 года ў Рэспубліцы Беларусь уступаюць у сілу асноўныя палажэнні новай рэдакцыі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. Новаўвядзенні датычацца павелічэння працягласці навучальнага года (з 1 верасня па 31 жніўня), арганізацыі тэматычных субот для школьнікаў (з 5-га класа), правядзення выніковай атэстацыі пасля завяршэння агульнай сярэдняй адукацыі па асобных вучэбных прадметах у выглядзе цэнтралізаванага экзамену, пашырэння сферы прымянення мэтавай падрыхтоўкі, укаранення інклюзіўных падыходаў у адукацыі.
Акрамя таго, у мэтах забеспячэння даступнасці і якасці адукацыйнага працэсу, бяспечных умоў знаходжання навучэнцаў ва ўстановах адукацыі, паспяховай сацыялізацыі навучэнцаў, а таксама павышэння эфектыўнасці ўзаемадзеяння ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь зацверджаны навучальныя планы, Дзяржаўны адукацыйны стандарт і «10 залатых правілаў педагога».
Аптымізацыя адукацыйнага працэсу з улікам тэндэнцый развіцця сучаснай адукацыйнай прасторы ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 4 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2022/2023 навучальным годзе можна азнаёміцца па спасылках: https://edu.gov.by/sistema-obrazovaniya/glavnoe-upravlenie-obshchego-srednego-doshkolnogo-i-spetsialnogo-obrazovaniya/srenee-obr/2022-2023-uchebnyy-god/, https://edu.gov.by/news/s-1-sentyabrya-vstupyat-v-silu-osnovnye-polozheniya-novoy-redaktsii-kodeksa-respubliki-belarus-ob-ob/.
У 2022/2023 навучальным годзе Дэпартамент па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь праводзіць XVI Рэспубліканскі конкурс для дзяцей і моладзі «Энергамарафон».
Галоўная мэта конкурсу — фарміраванне ў навучэнцаў навыкаў рацыянальнага спажывання энергарэсурсаў і беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя, а таксама выяўленне і распаўсюджванне перадавога вопыту ўстаноў адукацыі па арганізацыі эфектыўнага энергаспажывання.
Рэгіянальныя этапы конкурсу пройдуць ва ўстановах адукацыі абласцей і г. Мінска да канца 2022 года. Заключны этап конкурсу адбудзецца ў сакавіку 2023 г. у Віцебскай вобласці.
Правядзенне Рэспубліканскага конкурсу «Энергамарафон» робіць унёсак у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 7, 12, 13 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб конкурсе можна азнаёміцца па спасылцы: https://energoeffect.gov.by/news/news_2022/20220826_news3.
КАРТА САЙТА